Лукашэнка канчаткова пахавае беларускіх іпэшнікаў

www.udf.by

Запасы беларускай прадукцыі на складах дасягнулі "недапусцімага" ўзроўню, - гэтак выказаўся Аляксандр Лукашэнка, як перадае www.interfax.by. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што да працы па рэалізацыі запасаў прадукцыі пераважна машынабудаўнічай і станкабудаўнічай галінаў мусяць падключыцца беларускія прадпрымальнікі.

"Яны маглі бы істотна дапамагчы ў рэалізацыі прадукцыі", - зазначыў Лукашэнка.

Адзін з лідэраў прапрымальнікаў Віктар Гарбачоў упэўнены, што метад жорсткіх загадаў карысці не прынясе:

- Гэта ўжо не прадпрымальніцтва, калі дзяржава ўмешваецца. Кожны бізнесовец мае сваю галаву на плячах і самастойна вырашае што яму прадаваць. Да ўсяго ён павінен кантраляваць увесь працэс ад пачатку да канца, а не прадаваць станкі і трактары, якія ўжо зроблены і знаходзяцца на складах.

На меркаванне прадпрымальніка, ад такой здзелкі могуць пацярпець абодва бакі:

- Калі прадпрымальнік возьмецца за рэалізацыю прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, то ён папросту згубіць кліентаў, бо наш тавар сумнеўнай якасці. Увесь свет наперад пайшоў, а ў нас стаяць на складах старыя БелАЗы.

Эканаміст Леанід Заіка перакананы ў тым, што бізнес сітуацыю на рынку збыта не ўратуе:

- Не думаю, што варта звяртацца па дапамогу да прапрымальнікаў. Ім яшчэ цяжэй, бо дзяржаўныя прапрыемствы хоць датацыі маюць. І самім дырэктарам заводаў запозна ўжо нешта рабіць. Яны ўвесь час думалі, што беларуская прадукцыя будзе прадавацца і высілкаў да гэтага прыкладаць не трэба. Першы крок у вырашэнні гэтай праблемы – стварэнне на прадпрыемствах моцных службаў, звязаных з маркетынгам, рэкламай, піарам. Толькі так можа нешта зрушыцца.

Алесь Пехціеў

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров