"Белоруссия" у законе

www.udf.by

Лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч звярнуўся да рэдакцыяў газет "Комсомольская правда в Белоруссии", "Аргументы и факты в Белоруссии", "СБ.Советская Белоруссия - Беларусь сегодня" з просьбай правільна ўжываць назву Беларусі.

"З моманту прыняцця Вярхоўным Саветам БССР "Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі" прайшло 19 гадоў, аднак дагэтуль некаторыя СМІ і дзяржаўныя інстытуты Беларусі і іншых дзяржаў няправільна ўжываюць назву нашай краіны", цытуе словы З.Дашкевіча БелаПАН.

У рэдакцыі "Советской Белоруссии" кажуць, што беларускае заканадаўства яны добра ведаюць. Намесніца галоўнага рэдактара Ганна Шадрына зазначае: "Наша газета доўгі час мела назву "Советская Белоруссия". Таму гэта брэнд. А назва "Беларусь сегодня" – гэта рэбрэндынг. Так што прэтэнзіі да нас – несур’ёзныя".

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў так выказаўся www.udf.by наконт праблемы ўжывання назвы нашай краіны ў расійскіх СМІ:

- Ім пляваць на ўсе нашы просьбы, звароты і патрабаванні, бо яшчэ ў 1993 годзе ў Расіі быў прыняты спецыяльны закон, у якім вялося пра напісанне назваў былых савецкіх дзяржаваў і гарадоў. І там напісана менавіта "Таллин" "Белоруссия", "Молдавия", а не "Таллинн", "Беларусь" і "Малдова". На гэты закон і спасылаюцца карэктары расійскіх газетаў.

Са слоў А.Трусава, вырашыць праблему тут можна толькі на дзяржаўным узроўні.

Дарэчы, праблему напісання назвы "Беларусь" cёлета ўжо уздымаў кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў, калі на прэс-канферэнцыі ў Берліне зазначыў, што назва яго краіны пішацца не "Weissrussland", а "Belarus". Але расійскім "саюзнікам" у гэтым пытанні беларускія чыноўнікі пакуль засцерагаюцца пярэчыць.

Сяргей Нятрэба

поделиться

Новости по теме

    Беларусь паўнагадовая

    18-я ўгодкі надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статуса канстытуцыйнага закона прыпадаюць на 25 жніўня. У гэты дзень Вярхоўны Савет Беларусі прыняў гістарычнае рашэнне, якое стала яшчэ адным крокам да аднаўлення незалежнасці нашайподробности

Новости партнёров