У Пінску рабочых выганяюць у неаплочваемы адпачынак

"Еўрарадыё"

Пінскае адкрытае акцыянернае таварыства "Пінема" за няўплату адключана ад энэргазабяспячэння і спыніла працу. Кіраўніцтва прадпрыемства прымушае рабочых пісаць заявы на двухмесячны неаплочваемы адпачынак.

Нязгодных запалохваюць тым, што з імі не будзе працягнуты кантракт (у большасці працаўнікоў кантракты заканчваюцца ў жніўні-верасні). Частка рабочых скарылася, частка яшчэ супраціўляецца. ІТРаўцаў пакуль што не чапаюць.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров