Дэпутаты на працы заходзяць на "непатрэбныя" сайты

"Еўрарадыё"

У кабінетах нават усталявалі назіранне за сайтамі, якія праглядаюць народныя абраннікі. Але нічога зрабіць не могуць.

Як даведалася Еўрарадыё, только сёння ў парламент прыйшлі высокія тэхналогіі — амаль у кожнага дэпутата ёсць кампутар і інтэрнэт. Паводле слоў былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Гайдукевіча, у часы, калі ён займаў дэпутатскае крэсла, толькі лічаныя народныя абраннікі карысталіся інтэрнэтам.

Сяргей Гайдукевіч: "Было можа быць яшчэ 2-3 чалавекі, якія гэтымі пытаннямі карысталіся. Проста перакананы на 100%, што больш дзвюх трэціх парламентарыяў, якія знаходзяцца ў парламенце, паняцця не маюць, што ёсць сайт "Партызан" ці сайт Еўрарадыё. Для іх гэта выключана".

Нават цэнтралізаванай сістэмы мэйлаў для дэпутатаў дагэтуль не створана. Парламентарыі карыстаюцца архаічнымі драўлянымі ячэйкамі, з якіх дастаюць "поўную" інфармацыю.

Сяргей Гайдукевіч: "Кожны дэпутат мае сваю ячэйку. У ячэйку паступае нейкі дакумент. Вось ён прыйшоў і прачытаў гэты дакумент. Усё, ніякіх іншых перасылак не існуе".

Аднак супрацоўнік аддзелу інфармацыйнага забеспячэння Палаты прадстаўнікаў Іван Кліўкоў распавёў Еўрарадыё, што сёння кампутараў не хапае толькі дзевяці депутатам. І нават ёсць інтэрнэт!

Іван Кліўкоў: "На дадзены момант у нас 101 дэпутат мае персанальны кампутар, які ўключаны ў лакальную сетку палаты прадстаўнікоў з выхадам у інтэрнэт".

А вось узровень валодання гэтымі кампутарамі пакідае жадаць лепшага. Для дэпутатаў нават арганізоўваюцца адмысловыя курсы, часам, каб далучыць парламентарыяў да сусветнага павуціння, а часам, каб банальна навучыць кампутар у разетку ўключаць.

Іван Кліўкоў: "Сваімі нават невялікімі сіламі мы іх вучым, праводзім семінары, расказваем, паказваем магчымасці інтэрнэта. І пачатковую падрыхтоўку праводзім".

Праўда, па прызнанні спадара Кліўкова, ёсць і такія дэпутаты, якія пасля навучання пачынаюць наведваць… непрыстойныя сайты. Службе інфармацыйнага забеспячэння нават давялося ўсталяваць сталае назіранне за старонкамі, якія парламентарыі наведваюць найчасцей за ўсё.

Іван Кліўкоў: "Мы сочым, каб не займаліся непатрэбнымі справамі. Ну, вы ж самі ведаеце, якія сайты — можна глядзець цэлы дзень усялякае непатрэбнае. Ну і тое, мы як бы... яны ж парламентарыі, яны маюць права на ўсё, яны абраннікі народа".

поделиться

Новости по теме

    Што зменіцца ў выбарчым заканадаўстве?

    Еўрасаюз схіляе Беларусь да рэфармавання выбарчага заканадаўства. Паводле слоў прэс-сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалая Лазавіка, група, якая будзе займацца ўнясеннем гэтых зменаў, ужо створаная і нават працуе над новым заканадаўствам.подробности

Новости партнёров