КДБ цісне на маладафронтаўку праз сям'ю

mfront.net

Днямі супрацоўнікі Камітэту дзяржбяспекі наведалі маці Валі Лясновай, сяброўкі "Маладога Фронту".

"Днём маёй маці патэлефанавалі з працы і папрасілі падыйсці - маўляў, прыйшлі міліцыянты і хочуць перамовіць па нейкай справе. Як пазней высветлілася, гэта былі супрацоўнікі КДБ", - распавядае Валя.

Як кажа Валя, яе маці адмовілася распавядаць сутнасць размовы, але папрасіла дачку часова прыпыніць актыўную маладафронтаўскую дзейнасць.

На думку дзяўчыны, супрацоўнікі КДБ пагражалі жанчыне праблемамі на працы, а таксама на вучобе ў дачкі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров