У Мінску могуць выступіць Шакіра і Джэй Ло

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Адным з бліжэйшых канцэртных шоў у "Мінск-Арэне" можа стаць выступ іспанамоўнай зоркі. Прадстаўнікі краіны-старшыні Еўрасаюза падчас візіту ў Беларусь выявілі зацікаўленасць у правядзенні ў Мінску маштабных канцэртаў сусветных зорак.

Як паведаміў ганаровы консул Іспаніі ў Беларусі Міхаіл Лыцін, іспанцы ўжо маюць прапановы па правядзенню вялікіх шоў у "Мінск-Арэне" тых выканаўцаў, якія даюць канцэрты перад вялізарнай аўдыторыяй. Імёны выступоўцаў пакуль не агучваюцца, але ганаровы консул зазначыў, што гаворка вядзецца пра сусветна вядомых іспанамоўных спявачак.

Трэба зазначыць, што самымі вядомымі сярод іспанамоўных спявачак з’яўляюцца калумбійская поп-зорка Шакіра і оперная выканаўца Мансэрат Кабалье. Да іх можна аднесці і знаную амерыканскую актрысу і спявачку Джэніфер Лопес, якая мае ў дыскаграфіі іспанамоўную праграму.

Падчас візіту ў Беларусь пасла Іспаніі ў Расіі (а разам з тым у Беларусі) Хуана Антоніо Марка Піжоля абмяркоўвалася таксама магчымасць гастроляў беларускіх артыстаў у Іспаніі.

поделиться

Новости по теме

    Placebo можа заехаць у Мінск

    Канцэрт брытанскіх зорак у Мінску 19 верасня, які пачаў ужо анансавацца ў сеціве, адменены. Але арганізатары не губляюць надзеі прывезці Placebo у Беларусь.подробности

Новости партнёров