Анатоль Грыцкевіч: Дзяржава святкуе 600-годдзе Грунвальда ў раённым маштабе

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Старшыня аргкамітэту па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай бітвы Анатоль Грыцкевіч ацаніў памкненні дзяржавы па святкаванню адной з самых значных бітваў у беларускай гісторыі.

Гэтую дату ў суседніх Польшчы і Літве адзначаюць на дзяржаўным узроўні. Дэпутаты Літоўскага Сойму нават прапанавалі беларусам правесці сумеснае шэсце па маршруце войскаў Вялікага Княства Літоўскага – ад Гродна да Грунвальдскага поля. Аднак афіцыйныя ўлады ў падрыхтоўцы гістарычнага юбілею практычна не ўдзельнічаюць, хоць міністр культуры Павел Латушка неаднойчы казаў пра "неабходнасць годна адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бiтвы, памятаючы наша гiстарычнае мiнулае". Увесь цяжар арганізацыі ўзялі на сябе грамадскія дзеячы, якія стварылі аргкамітэт святкавання. Узначаліў яго аўтарытэтны беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч – адзін з заснавальнікаў БНФ, ТБМ, былы кіраўнік Інстытуту Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

"Улады нам самім не забараняюць удзельнічаць у святкаваннях і часам адгукаюцца на нашы прапановы, але робяць гэта ў дробным маштабе, у раённым. У Наваградку святкаваць – калі ласка, але гэта не агульнанацыянальнае свята. Мы ж выстаўлялі 45 патрабаванняў, у тым ліку пабудову помнікаў Вітаўту ў Мінску і Гродна. Травень ужо, але маўчок на гэты конт. Затое ёсць згода на выпуск паштовых марак і канвертаў, бо гэта дасць ім хоць нейкі прыбытак і будзе паказальна. Але масавага ўшанавання няма", - зазначыў прафесар Анатоль Грыцкевіч.

Аргкамітэт на чале з Грыцкевічам узяўся свамі сіламі зрабіць для шэсця Гродна-Грунвальд 40 харугваў, рыцары якіх біліся пад Грунвальдам, а таксама арганізаваць рэканструкцыю Грунвальдскай бітвы з удзелам амаль сотні рыцарскіх клубаў ды зладзіць паездку для беларусаў на месца гістарычнай падзеі, што адбылася 15 ліпеня 1410 года каля вёскі Грунвальд ва Усходняй Прусіі. Сёння гэта землі Ольштынскага ваяводства ў Польшчы. Тут войскі ВКЛ і Каралеўства Польскага разбілі армію Тэўтонскага ордэна, што паклала канец іх магутнасці ў тагачаснай Еўропе.

поделиться

Новости по теме

    Колькі год Беларусі?

    Гэтае пытанне ўзняў прафесар Адам Мальдзіс на выступе перад удзельнікамі беларуска-польскай канферэнцыі беларусістаў. "Нас лічаць бязбацькавічамі, нібы на пустым месцы ўзніклі. Ці тое бальшавікі прыдумалі Беларусь, ці то Пазняк...", - сказаўподробности

Новости партнёров