"Ляпісы" ўпершыню выступяць на "Басовішчы"

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Самая вядомая беларуская група будзе хэдлайнерам на фэсце "Басовішча", што пройдзе ў польскім Гарадку 16 і 17 ліпеня.

"Ляпіс" і "Басовішча" – аднагодкі. Гісторыя як гурту, так і фестывалю налічвае 20 гадоў. Але ніколі іх шляхі не сутыкаліся. Нязменны прадзюсар каманды Яўген Калмыкоў прызнаецца, што музыкі нават крыўдавалі, што іх не клікалі на самы старэйшы беларускі рок-фэст.

На "Басовішча" гурт на чале з Сяргеем Міхалком заедзе з праграмай Agitpop. Аднайменны дыск з лепшымі песнямі каманды з апошніх трох альбомаў выйдзе ў чэрвені ў Германіі і будзе прадавацца па ўсім свеце – ад ЗША да Японіі. Прэзентацыя праграмы адбудзецца 17 чэрвеня ў Берліне.

Сёлетняе "Басовішча" ўпершыню пройдзе без вядучых беларускамоўных рок-камандаў. N.R.M., "Нейра дзюбель" і "Краму" на фэст не паклікалі. Арганізатары вырашылі змяніць фармат і клікаць таксама небеларускамоўныя каманды.

поделиться

Новости по теме

    "Басовішча" брытанізіруецца

    На 21-шы фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча” не паклікалі монстраў беларускага року – "Крама", N.R.M. і "Нейра дзюбель" сёлета на сцэну ў польскім мястэчку Гарадок не выйдуць.подробности

Новости партнёров