Анжаліка Борыс сыходзіць з пасады старшыні Саюза палякаў

"Наша ніва"

Анжаліка Борыс, старшыня незалежнага Саюза палякаў Беларусі, у суботу 12 чэрвеня абвясціла пра намер пакінуць пасаду старшыні арганізацыі. Гэта адбылося на сходзе лакальных актывістаў.
Намеснік старшыні СПБ, Андрэй Пачобут, распавёў, што гэта стала поўнай нечаканасцю для сяброў СПБ.


"Гэта было нечакана. Мы ўсе шакаваныя такім рашэннем. Зараз актывісты збіраюцца прасіць Анжаліку Борыс застацца на пасадзе старшыні", — паведаміў А.Пачобут.

У сувязі з рашэннем Анжалікі Борыс, якая матывавала яго важнымі асабістымі прычынамі, у найбліжэйшую суботу — 19 чэрвеня — адбудзецца сход Рады арганізацыі. У тым выпадку, калі спадарыня Анжаліка не зменіць свайго рашэння, на сходзе плануецца вырашыць пытанне прызначэння выканаўцы старшыні СПБ.

У адпаведнасці са статутам арганізацыі, в.а. старшыні будзе займаць гэтую пасаду да канца тэрміну свайго папярэдніка. У гэтым выпадку яшчэ 2,5 гады. У СПБ пакуль не спяшаюцца называць імя магчымага пераемніка.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров