Беларусь ля Брамы свабоды

Радыё Свабода

У памежных з Беларуссю польскіх Кабылянах адбылося ўрачыстае адкрыццё Брамы свабоды, у якім узяў удзел колішні прэзідэнт Польшчы і лідэр першага вольнага прафсаюзу ў краінах камуністычнага блоку Лех Валенса.
Пра гэта паведамляе Польскае радыё.


У манумент умуравалі фрагмэнты Берлінскага муру і цагліны з Гданьскай судаверфі, дзе зарадзілася "Салідарнасць".

На браме выбітыя даты "1989—2009", а таксама словы папы рымскага Яна Паўла II: "Салідарнасць азначае быць разам з іншымі і ніколі супраць".

Паводле Леха Валенсы, вельмі сімвалічна, што Брама свабоды знаходзіцца на шляху ў Беларусь. Зыходзячы з канцэпцыі аўтараў, манумент, усталяваны ў геаграфічным цэнтры Еўропы, нагадвае пра змены, якія прывялі да падзення камунізму ў Еўропе, а таксама пра тое, што Еўропа не заканчваецца на рацэ Буг.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров