Беларусь паўнагадовая

"Еўрарадыё"

18-я ўгодкі надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статуса канстытуцыйнага закона прыпадаюць на 25 жніўня. У гэты дзень Вярхоўны Савет Беларусі пад ціскам апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазняком прыняў гістарычнае рашэнне, якое стала яшчэ адным крокам да аднаўлення незалежнасці нашай краіны.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР была прынятая Вярхоўным Саветам рэспублікі 27 ліпеня 1990 года. Падобныя дэкларацыйныя дакументы прымалі ў той час усе савецкія рэспублікі. Наданне ёй канстытуцыйнага закона стала магчымым пасля паражэння ў Маскве путча і забароны кампартыі, калі пракамуністычная большасць беларускага парламента вымушаная была прымаць незалежніцкія законы.

Ужо 19 верасня 1991 года быў прыняты закон аб назве рэспублікі — і БССР стала называцца Рэспублікай Беларусь, дзяржаўнай сімволікай сталі бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". А ў снежні 1991-га адбыўся развал Савецкага Саюза і Беларусь стала незалежнай дзяржавай.

Новости по теме

Новости других СМИ

Дорогие читатели, в дискуссиях на нашем сайте все чаще стали проявляться нарушения правил комментирования. Троллинг, флуд и провокации затопили вдумчивые и остроумные высказывания. Не имея ресурсов на усиление модерации и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили без предупреждения отключить комментирование. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте» и Twitter