Нямцоў: У саюза Беларусі і Расіі няма будучыні

Радыё Свабода

"Аляксандр Лукашэнка найбольш нагадвае мне калабка з расійскай народнай казкі, які дагэтуль упэўнены, што на яго няма ў свеце лісіцы. Дарэчы, дагэтуль так і атрымліваецца", — заявіў адзін з лідэраў руху "Салідарнасць" Барыс Нямцоў.

"Гэтым саюзам кіруюць два аўтарытарныя ўладары Пуцін і Лукашэнка, якія, да таго ж, асабіста адзін аднаго ненавідзяць. Для аднаго і другога галоўнае — утрымацца пры ўладзе, таму яны зарыентаваныя менавіта на гэта, а не на развіццё і ўмацаванне саюзнай дзяржавы", — заявіў Нямцоў у эксклюзіўным інтэрв'ю "Свабодзе".

27 жніўня ў Мінску пачалася міжнародная канферэнцыя "Беларусь — Расія: ракіроўка альбо перазагрузка". Арганізатары – правыя палітычныя сілы Беларусі і Расіі.

Расійскі бок прадстаўлены былымі дэпутатамі Дзяржаўнай Думы Барысам Нямцовым і Ўладзімірам Рыжковым, былым намеснікам старшыні Цэнтральнага банку Расіі Сяргеем Аляксашанкам ды іншымі.

З беларускага боку з дакладамі выступаюць сацыёлаг Андрэй Вардамацкі, эканамісты Яраслаў Раманчук, Леанід Заіка ды іншыя.

“Такога маштабу канфэрэнцыі былі ў часы, калі быў жывы Анатоль Майсеня. А гэта было 13—14 год таму. Пасьля была спроба наладзіць такую канфэрэнцыю яшчэ раз, але яна была сарваная дэпартацыяй зь Беларусі Барыса Нямцова”, — заявіў кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров