Рыжкоў ад сустрэчы прэзідэнтаў дабра не чакае

Радыё Свабода

"У кіраўніцтва Расіі і Беларусі дыяметральна супрацьлеглыя падыходы да таго, як будаваць саюзную дзяржаву", — кажа былы дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі Ўладзімір Рыжкоў.

Ад сённяшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева Ўладзімір Рыжкоў не чакае "ніякага прарыву".

"Некаторыя расійскія кіраўнікі ведаюць, што Беларусі вельмі патрэбныя грошы, адсюль у іх узнікла ілюзія, што, карыстаючыся гэтым становішчам, можна праціснуць свой варыянт саюзнай дзяржавы і прыватызаваць для сябе беларускую маёмасць. Але гэта толькі ілюзія", — лічыць Рыжкоў.

Палітык удзельнічае ў міжнароднай канферэнцыі "Беларусь — Расія: ракіроўка альбо перазагрузка", якая распачалася сёння ў Мінску.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!