Мама Колі не патрапіла на дзень нараджэння сына

"Еўрарадыё"

Ірына Абельская працуе галоўным урачом санаторыя "Беларусь" у Сочы. Там яна нядаўна сустрэлася з сынам першы раз за год.

Расійскі палітычны аналітык Андрэй Суздальцаў распавёў Еўрарадыё, што маці Мікалая Лукашэнкі, малодшага сына кіраўніка дзяржавы, працуе галоўным урачом санаторыя міністэрства аховы здароўя ў Сочы. Гэтая інфармацыя дакладная і не трэба распускаць чуткі пра яе знікненне, кажа Андрэй Суздальцаў:

"Яна працуе ў санаторыі "Беларусь" галоўным урачом. З ёй усё нармальна".

Там жа маці нядаўна сустрэлася з сынам, калі той прыехаў з бацькам на перамовы да расійскага прэзідэнта, таму Колі і не было на гэтай сустрэчы:

"Яго прывезлі і яна там з ім сустракалася. І дазволіла бацьку спакойна пабываць на перамовах з Мядзведзевым".

А вось свой 5-ы дзень нараджэння 31 жніўня хлопчык адзначаў без маці ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, дзе з рабочай паездкай знаходзіўся Аляксандр Лукашэнка.

Хлопчыку на дзень нараджэння прынеслі вялікі торт. Але ён, як піша "Интерфакс", сам прапанаваў бацьку наведаць дзіцячы садок вёскі Ляскавічы, дзе ў неафіцыйнай абстаноўцы дзеці павіншавалі Мікалая з днём нараджэння і за святочным сталом пачаставаліся тортам. Аляксандр Лукашэнка з гэтай нагоды падараваў выхаванцам садка кампутар.

поделиться

Новости по теме

    Мама Колі знікла?

    Пасады галоўнага лекара ў санаторыі "Беларусь" няма, а ёсць пасада дырэктара, якую займае Георгій Саракашын. Супрацоўніцы Ірыны Сцяпанаўны Абельскай у санаторыі ніколі не было. Гэта пацвердзілі і ў аддзеле кадраў.подробности

Новости партнёров