Беларускай асацыяцыі журналістаў - 15 год - відэа

новостной портал www.UDF.BY

Сёння Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначае 15-годдзе. У гэты дзень у 1995 годзе ў мінскім Доме літаратараў адбыўся ўстаноўчы сход арганізацыі. Сузаснавальнікамі БАЖ сталі 38 журналістаў.

20 кастрычніка 1995 года ГА "БАЖ" было зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі. А ўжо 29 кастрычніка 1995 года была прынятая першая заява — у падтрымку "выселеных" з краіны беларускіх выданняў, калі па распараджэнні кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзіміра Замяталіна беларускім друкарням забаранілі выпускаць газеты "Народная воля", "БДГ", "Имя", паведамляе сайт БАЖ.

"У 1995 годзе ў нас за плячыма былі 5 гадоў незалежнасці, "бум" нараджэння і развіцця недзяржаўных СМІ — абсалютна новай з’явы для нашага грамадства… Можна сказаць, што стварэнне БАЖ было прадыктавана, з аднаго боку, імкненнем абараніцца ад вонкавых пагроз, а з другога — адчуваннем уласнай сілы, здольнасцяў, імкненнем да перамен", — узгадвае старшыня БАЖ Жанна Літвіна.

На момант правядзення ІІ з‘езду (20 снежня 1997 года) у БАЖ налічвалася ўжо 300 сябраў. Сёння БАЖаўцаў ужо больш за 1000. Акрамя цэнтральнага офіса ў Мінску, асацыяцыя мае 5 рэгіянальных філій.

З 1997 г. БАЖ — асацыяваны сябра Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў (IFJ). У 2003 г. Сусветная асацыяцыя газет (WAN) узнагародзіла БАЖ "Залатым пяром свабоды" (Golden Pen of Freedom prize). "Калі б не выбітны супраціў гэтай арганізацыі, свабода слова і інфармацыі ў Беларусі была б цалкам знішчана", — адзначалася ў заяве WAN.

У снежні 2004 г. Еўрапейскі парламент уганараваў БАЖ прэміяй імя Сахарава "За свабоду думкі".

Спецыяльна да юбілею БАЖ вядомы беларускі тэлежурналіст Леанід Міндлін зняў дакументальны фільм "Мінулае было пралогам".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров