Вялікая дэлегацыя апазіцыі едзе ў Стакгольм

"Наша ніва"

16‑18 верасня запланаваны візіт дэлегацыі беларускай апазіцыі, а таксама прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Швецыю, паведаміў "НН" сустаршыня Беларускай хрысцянска‑дэмакратычнай партыі Павел Севярынец.

У дэлегацыю ўвайшлі экс‑кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Казулін, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, Павел Севярынец, старшыня аргкамітэту Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімір Навасяд, лідэр арганізацыі "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч, старшыня БАЖ Жанна Літвіна.

Па нашай інфармацыі, пад пытаннем удзел у паездцы лідэра Руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча. Таксама звяртае на сябе ўвагу адсутнасць лідэра апазіцыйных камуністаў Сяргея Калякіна.

Швецыя на дадзены момант старшынюе ў Еўрасаюзе. У Стакгольме дакладна запланаваныя сустрэчы з міністрам замежных справаў Карлам Більтам, а таксама з міністрам па справах Еўропы. Яшчэ не вырашана, ці будзе сустрэча з прэм’ер‑міністрам Швеціі Фрэдрыкам Рэйнфельдам.

Яшчэ будуць сустрэчы з шведскімі партыйцамі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров