Лепшыя кнігі Беларусі

"Наша Ніва"

У Нацыянальнай бібліятэцы пачала працу выстава "Лепшыя кнігі Беларусі — 2009".

На выставе экспануюцца выданні-пераможцы конкурсу "Мастацтва кнігі — 2009". Найлепшыя кнігі Беларусі прадстаўленыя ў некалькіх намінацыях.

"Найлепшае энцыклапедычнае выданне": пераможца — шыкоўны альбом "Бумажные денежные знаки в Беларуси".

"Найлепшае навуковае выданне" — праца Яраслава Сахуты "Беларуская выцінанка".

"Найлепшае навукова-папулярнае выданне" — дзвюхмоўная "Минск и окресности/Minsk and surroundings".

"Найлепшы падручнік" — "Астрономия 11 класс".

Ёсць на выставе і не зусім звыклыя для абазнаных аматараў кніг намінацыі — "Найлепшае мініяцюрнае выданне" — "Марина Цветаева, Лирика". Намінацыя "За ўнёсак у захаванне духоўнай спадчыны" — фаліянт "Напалеон Орда: Шлях да Бацькаўшчыны".

Экспазіцыя будзе працаваць з 10 верасня па 31 кастрычніка на трэцім паверсе ў кальцавым калідоры.

поделиться

Новости по теме

    У Смаргонь, да Мацея Бурачка

    Са святочнай нагоды ў Смаргоні, якая сёлета стане сталіцай свята, плануецца адкрыць помнік Багушэвічу, а ў сядзібе паэта ў Кушлянах, дзе зараз знаходзіцца філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, уганараваць лаўрэатаў 49-гаподробности

Новости партнёров