Как Вы относитесь к тому, что Лукашенко наградил Киркорова орденом Скорины?
На Беларускі Еўрапейскі Форум запрашаюцца вядомыя еўрапейскія палітыкі
14 сентября 2009, 11:29
Сярод запрошаных асобаў Беніта Фэрэра Вальднэр, Хавіер Саляна, Лех Валенса, Вацлаў Гавэл, Вітаўтас Ландсбергіс.
Дарадца старшыні Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец паведаміў, што ўжо падрыхтавана каля двухсот запрашэнняў:
− Запрашэнні дасылаюцца ад імя Аляксандра Мілінкевіча. Лідэр Руху "За Свабоду" запрашае падтрымаць паварот Беларусі ў бок аб'яднанай Еўропы і завітаць на Еўрафорум у якасці ганаровых гасцёў. У тэксце ліста таксама падаецца інфармацыя пра Беларускі Еўрапейскі Форум, ягоныя мэты і задачы. Запрашэнне ў тым ліку носіць інфармацыйны характар – мы даводзім да ведама прадстаўнікоў еўрапейскай палітычнай эліты інфармацыю пра дзеянні і планы беларускіх праеўрапейскіх сілаў. Такім чынам, Форум закліканы змабілізаваць прыхільнікаў еўраінтэграцыі Беларусі як унутры краіны, так і за яе межамі,- падкрэсліў Алесь Лагвінец.
Сярод запрошаных асобаў старшыня Еўрапейскага парламенту Ежы Бузэк, якога Аляксандр Мілінкевіч запрасіў падчас асабістай сустрэчы ў жніўні, Еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Фэрэра Вальднэр, старшыня Еўрапейскай народнай партыі Вільфрэд Мартэнс, кіраўнік нямецкіх хрысціянскіх дэмакратаў Рональд Пафала, а таксама шматлікія дэпутаты Еўрапейскага парламенту і нацыянальных парламентаў краінаў ЕЗ ды Ўсходняга Партнёрства. У спісе запрошаных – блізкі сябра лідэра руху "За Свабоду", былы дэпутат Еўрапарламенту славуты фінскі аўтагоншчык Ары Ватанен.
Шэраг расійскіх палітычных і грамадкіх дзеячоў таксама будуць запрошаныя на Беларускі Еўрапейскі Форум.