Беларусаў стала менш амаль на 13 тысяч чалавек

"Народная воля"

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 верасня склала 9 мільёнаў 663 тысячы 400 чалавек. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У параўнанні з 1 верасня мінулага года жыхароў краіны стала менш на 12 тысяч 800 чалавек.

За год насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску — на 25 тысяч чалавек да 1 мільёна 839,4 тысячы. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров