Беларускія рокеры адыгралі канцэрт для "Газпрама"

"Еўрарадыё"

Беларускі музычны праект RockerJoker выступіў у мінулую нядзелю на прыватнай вечарыне пад Гроднам. Імпрэзу ладзіла беларуская фірма для сваіх кліентаў, прычым галоўны кліент у гродзенцаў — расійскі канцэрн "Газпрам".

Як распавёў Еўрарадыё прадзюсер Аляксандр Багданаў, RockerJoker патрапіў на вечарынку даволі выпадкова:

- Міхей туды патрапіў пасля беластоцкага канцэрта, які быў прыкладна тыдзень таму. Ягоны выступ пабачыў нейкі дзядзечка, і ён адразу набраў музыкаў, звязаўся з Гродна… Маўляў, я тут такое пачуў, папросту афігенна!

Дарэчы, праект Міхея пад назвай RockerJoker дастаткова малады — яму ўсяго паўтара месяца. Між іншым, ужо пасля новага года гурт плануе запісаць альбом.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров