ТОП-10 самых гарачых карупцыйных справаў

www.udf.by

Барацьба з карупцыяй была адным з галоўных месэджаў, з якім кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка абіраўся ў 1994 годзе на пасаду кіраўніка дзяржавы. Раз-пораз у Беларусі ўзнікаюць так званыя "карупцыйныя скандалы", фігурантамі якіх з'яўляюцца высокапастаўленыя службоўцы. Аднак на справе карупцыі менш не становіцца. Мы прапануем вам "гарачую дзясятку" карупцыйных справаў, пра якія мала хто піша, бо фігуранты іх - мясцовыя чыноўнікі.

Справа Фёдара Белаша

ТОП-10 самых гарачых карупцыйных справаўНамесніка старшыні Мозырскага райвыканкама вінавацяць у атрыманні хабару на суму 18 мільёнаў руб. Чыноўніка падазраюць у тым, што ён за ўзнагароджанне прасоўваў інтарэсы мясцовага бізнесоўцы. Сярод падарункаў называецца дапамога ў будаўніцтве катэджу. З сакавіка Белаш чакае суда.

Справа Мануэляна

Начальнік аддзелу цеплатэхнічных рэсурсаў "Белэнергоснабкомплект" заключаў кантракты па завышаных цэнах ад імя "Мінскэнерга" на закупку камлектуючых для мінскай ТЭЦ. Кошт пытання – 2,5 мільярды руб. Асуджаны на пяць год пазбаўлення волі.

Справа Мікалая Сафроненкі

Намесніка старшыні Нараўлянскага райвыканкама вінавацяць у тым, што ён, каб дапамагчы сваякам, заняўся прадпрымальніцтвам і незаконна заключаў дамовы аб гаспадарчай дзейнасці. Справа на разглядзе ў судзе.

Справа Алены Фабішэўскай

Намесніцу старшыні Дзятлаўскага райвыканкама абвінавацілі ў махінацыі крэдытаў, у прыватнасці ў тым, што яна незаконна атрымала льготны крэдыт на будаўніцтва дома для сваёй дачкі. Прысуд - 4,5 гады пазбаўлення волі.

Справа Генадзя Гапоненкі

ТОП-10 самых гарачых карупцыйных справаў Начальніка следчага ўпраўлення дэпартамента фінансавых раследаванняў Камітэту дзяржакантролю вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, але падрабязнасці справы невядомыя. У генеральнай пракуратуры кажуць, што раследаванне толькі распачатае і вымагае шмат працы, у тым ліку і камандзіроўкі ў Расію.

Справа Анатоля Грамовіча

Дырэктару дэпартамента фінансавых раследаванняў высунулі абвінавачванне ў стварэнні злачыннай групоўкі. Вядзецца пра спрыянне ў незаконным перамяшчэнні бытавой тэхнікі, адзення і абутку праз мытню "Заходні Буг". Сума хабару агулам ацэньваецца ў 635 тыс. долараў. Цяпер раследаванне знаходзіцца ў завяршальнай стадыі і ў бліжэйшы час будзе напраўлена ў суд

Справа Сяргея Валеватага

Намесніка старшыні Бабруйскага гарвыканкама падазраюць у стварэнні злачыннай групоўкі, што займалася продажам кватэраў у Мінску, а таксама вінавацяць у тым, што краў, махляваў, даваў хабар, злоўжываў паўнамоцтвамі. Усяго на чыноўніка заведзена 10 крымінальных спраў

Справа Міхаіла Цыгана

ТОП-10 самых гарачых карупцыйных справаўАд жніўня кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Мінску знаходзіцца пад вартай. Яго вінавацяць у атрыманні хабару і злоўжыванню паўнамоцтвамі. Цяпер вядзецца следства і падрабязнасці не раскрываюцца.

Справа Міхаіла Снегіра

ТОП-10 самых гарачых карупцыйных справаўСыход адной з самых гучных карупцыйных спраў апошніх год вырашаецца у Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме. Пракурора Мінскай вобласці па трох артыкулах – злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, хабар і захоўванне баевых прыпасаў. Гэтая справа налічвае 38 тамаў, а раследавалі яе 32 следчых.

Спіс падобных спраў можна папаўняць амаль кожны тыдзень. Толькі за дзевяць месяцаў гэтага году было завядзена больш за 800 спраў, звязаных з карупцыяй. Сёлета 83 чыноўнікі патрапілі за краты. Пракуратура крычыць SOS. Намеснік генпракурора Віктар Конан прызнаўся на прэс-канференцыі ў сераду, што сілаў у пракуратуры ды іншых праваахоўных органаў не хапае і заклікаў зрабіць антыкарупцыйнае заканадаўства як мага больш жорсткім – караць кіраўнікоў за ўтойванне фактаў карупцыі сярод падначаленых і стварыць на кожным прадпрыемстве і ведамстве камісію па карупцыі і толькі з яе рашэння прасоўваць па службе.

Алесь Пехціеў

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров