Усходняе партнерства без грамадзянскай супольнасці

"Радыё Рацыя"

У пятніцу, 23 кастрычніка, ў клубнай залі менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя пра Усходняе партнерства ў кантэксце еўрабяспекі, сучасную канструкцыю якой РФ мяркуе змяніць. Варта адзначыць, што некаторы час таму назад падобная канферэнцыя праводзілася з ініцыятывы АДС.

Тады, нават нягледзячы на запрашэнні, прадстаўнікі МЗС і афіцыйныя службовыя асобы ігнаравалі мерапрыемства.

Цяпер у будучай канферэнцыі сярод запрошаных няма ніводнага прадстаўніка грамадзянскай супольнасці.
Паводле аглядальніка Рамана Якаўлеўскага гэтая сітуацыя вельмі дзіўная, бо "Усходняе партнерства" прадугледжвае і грамадзянскі форум.

Калі на тым мерапрыемстве разважалі пра контуры партнерства, то гэты будуць абмяркоўваць перспектывы і відаць што перспектывы бачацца зусім па-рознаму, кажа аглядальнік.

Сярод запрошаных - прадстаўнікі МЗС Расеі і Казахстана, навукоўцы БДУ, шмат предстаўнікоў МГІМО, прадстаўнікі АБСЭ. Сярод запрошаных журналістаў толькі прадстаўнікі прапагандысцкіх структур адміністрацыі кіраўніка краіны.

Новости по теме

Новости других СМИ

Дорогие читатели, в дискуссиях на нашем сайте все чаще стали проявляться нарушения правил комментирования. Троллинг, флуд и провокации затопили вдумчивые и остроумные высказывания. Не имея ресурсов на усиление модерации и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили без предупреждения отключить комментирование. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте» и Twitter