Праца над памылкамі

regionby.org

З помніка 1000-годдзю Брэста знялі на пераплаўку ўсе восем тэкставых табліц, на якіх не хапала літары "ў".

Нагадаем, што помнік адкрылі 28 ліпеня бягучага года за 10 гадоў да фактычнага 1000-годдзя горада. Адразу выявіліся 70 выпадкаў нескарачэння "у" ў беларускамоўных тэкстах і яшчэ да 15 лексічных, факталагічных і стылістычных памылак. Чыноўнікі аблвыканкама паабяцалі паправіць сітуацыю да 10 жніўня.

Да "працы над памылкамі" прыцягнулі нават Акадэмію навук Рэспублікі Беларусь. Цяпер вось, верагодна, праца перайшла ў практычную фазу.

У польскай і нямецкай мове таксама ёсць пазарадковыя знакі, так званыя "дыякрытыкі". Наш карэспандэнт апытаў польскіх і нямецкіх знаёмых на прадмет магчымай рэакцыі людзей у іхнім горадзе на сітуацыю, аналагічную брэсцкай.

Анджэй, настаўнік:

– Калі б, скажам, у польскім тэксце на помніку ў літары "а" не было "хвосціка" – гэта неахайнасць скандальная.

Вось самыя характэрныя адказы, што было б, каб на нямецкім помніку не было "умлаўтаў".

Юлія:

– Нядбайнасць у такой сітуацыі гэта не надта добра.

Герд:

– Натуральна, быў бы скандал! Але было б важна, гэта зроблена наўмысна ці гэта проста тэхнічны брак.

Астрыд:

– Нямецкую мову нельга ўявіць без умлаўтаў. Альбо гэты помнік быў бы нейкаму камп'ютарнаму прыдурку, бо ў камп'ютарнай мове шмат што скарачаецца, альбо… У школе я заўсёды залічваю вучням такія выпадкі як граматычныя памылкі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров