Беларуская кніга ў фінале еўрапейскай прэміі

Радыё Свабода

Перакладзены на польскую мову раман беларускага пісьменніка Ігара Бабкова "Адам Клакоцкі і ягоныя цені" трапіў у фінал літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы "Angelus".

Усяго на перамогу ў конкурсе на завяршальным этапе прэтэндуюць 7 кніжак. Раман Ігара Бабкова конкурсе з творамі немца Бернхарда Шлінка, палякаў Інгі Івасюў і Кшыштафа Варгі, баснійца Міленкі Ергавіча і чэхаў Ёзафа Шкворацкага і Оты Філіпа.

Прэмія "Angelus" — штогадовая ўзнагарода ў галіне перакладзенай на польскую мову і польскамоўнай сучаснай прозы, напісанай аўтарамі з Цэнтральнай Еўропы. Заснавальнікі прэміі — горад Уроцлаў, газета "Dziennik", інфармацыйны спонсар — канал "Kultura" Польскага публічнага тэлебачання.

Сёлетні лаўрэат прэміі атрымае 150 тысяч злотых (каля 53 тысяч даляраў). Уручэнне прэміі адбудзецца 5 снежня.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров