Палітвязень Андрэй Бандарэнка абвясціў галадоўку

ucpb.org

Андрэй Бандарэнка, былы незалежны кандыдат у дэпутаты, абвінавачаны ў эканамічным злачынстве і асуджаны без усялякіх доказаў да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, абвясціў у турме галадоўку ў знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачання.

"Спадар Бандарэнка абраў для сябе менавіта такі варыянт пратэсту, - кажа адвакат Бандарэнкі Зміцер Лаеўскі, - са свайго боку я і мой калега-адвакат выкарыстоўваем працэсуальныя метады – рыхтуецца падача скаргаў".

Паводле Змітра Лаеўскага, Бандарэнка абвінавачваецца ў незаконным авалоданні грашовым сродкамі, але доказы гэтага абвінавачання не прадастаўленыя. Акрамя таго, паводле пасады (бізнес-кансультант) абвінавачанага нельга кваліфікаваць як адказную службовую асобу. "І да таго ж, у справе ёсць яшчэ цэлы шэраг слабых месцаў з боку абвінавачання", - паведаміў адвакат Андрэя Бандарэнкі.

"Абсалютна зразумела, - кажа кіраўнік камісіі па палітычных пытаннях Палітрады АГП Аляксандр Дабравольскі, - што Бандарэнка пераследуецца па палітычных матывах. Не ведаю, ці надоўга Андрэй абвясціў галадоўку, але напэўна ў хуткім часе ён яе не спыніць".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров