Беларусы старэйшыя на 10 год за свой пашпартны ўзрост

www.udf.by

Раней медыкі адзначалі несупадзенне фізіялагічнага і календарнага ўзросту ў тых, хто ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, але цяпер гэта праблема датычыцца ўсіх.

"Сіндром заўчаснага старэння – сапраўды вялікая праблема для Беларусі, - кажа ўрач-радыёлаг Тамара Белавокая. – Ён звязаны з вялікай колькасцю хранічных захворванняў. На змаганне з імі арганізму трэба прыкладаць шмат высілкаў, таму зарана спусташаюцца чалавечыя резервы".

Са слоў медыка, цяпер назіраецца рост хранічных захворванняў. "Толькі ў дзяцей мы знаходзім па тры-сем захворванняў", - кажа яна і зазначае, што раней несупадзенне фізіялагічнага і календарнага ўзросту назіраўся толькі ў ліквідатараў наступстваў на ЧАЭС, якія заўчасна старэлі. Цяпер жа гэтая праблема распаўсюджана ў Беларусі паўсюдна.

"Яе добра ведаюць у ваенкаматах, дзе большасць з тых хлопцаў, якія праходзяць агляд, маюць мноства ўсялякіх парушэнняў у здароўі", - распавядае Тамара Белавокая.

Беларусь па працягласці жыцця займае 140-е месца ў свеце. Калі б магчыма было ўлічыць фактар "+10 год", пра які кажуць медыкі, то наша краіна ўвайшла бы ў лік лідэраў па працягласці жыцця разам з Японіяй, Швецыяй і Францыяй.

Алесь Пехціеў

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров