Вапа і Нюнька будуць кантраляваць Гуляку

www.udf.by

У склад кансультатыўнай рады пры ўпаўнаважаным па справах рэлігій паклікалі кіраўнікоў ЗБС "Бацькаўшчына" і некалькіх актыўных грамадскіх дзеячаў замежжа.

Сярод іх – лідэры беларускіх дыяспар Літвы і Польшчы. Сябры рады спадзяюцца, што такім чынам здолеюць паскорыць прыняцце закону "Аб беларусах замежжа", разгляд якога ў парламенце быў замарожаны яшчэ сем год таму.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка зацвердзіў склад кансультатыўнага савета, які будзе займацца пытаннямі беларусаў замежжа. З гэтага спісу відаць, што ўлады вырашылі пайсці на супрацоўніцтва з прадстаўнікамі незалежнага грамадства. У савет ўвайшлі кіраўнік ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Макоўская і старшыня рады гэтай арганізацыі Ніна Шыдлоўская, а таксама некалькі нелаяльных да сённяшняй улады дзеячаў, як старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька і кіраўнік саюзу беларусаў Польшчы Яўген Вапа.

Старшыня "Бацькаўшчыны" Алена Макоўская спадзяецца, што з дапамогай рады можна паўплываць на хутчэйшае прыняцце закона "Аб беларусах замежжа" і выказваецца за сістэмнае супрацоўніцтва з уладамі:

- Вырашыць праблемы беларускай дыяспары без удзелу дзяржаўных органаў Беларусі немагчыма, таму чым пазней пачнецца супрацоўніцтва, тым большымі будуць страты для краіны, бо беларуская дыяспара валодае вялікім інтэлектуальным, культурным і эканамічным патэнцыялам.

Цікава, што лідэрам беларускіх дыяспар на паседжанне савету давядзецца ехаць за ўласны кошт. Як паведамляла раней www.udf.by Леанід Гуляка прызнаўся, што на аплату прыезда беларусаў замежжа ў Мінск грошай у дзяржавы папросту няма.

Сяргей Нятрэба

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров