"Наша ніва" адшукала Абельскую

"Наша ніва"

Ірына Абельская ў панядзелак была прызначаная галоўным урачом "Рэспубліканскай бальніцы упраўлення справамі прэзідэнта", паведамілі "НН" ў даведачнай гэтай установы.

Апошнімі днямі хадзілі размовы, што Абельская можа ўзначаліць цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах. Тым не менш, на месца акадэміка Іосіфа Залуцкага паставілі Аркадзя Ларыёнава, які да гэтага ўзначальваў Лечкамісію.

Абельская ўжо была галоўным урачом у Лечкамісіі, але была звольненая ў красавіку 2007 году. Цяпер вось дакторку вярнулі на старое месца. Яшчэ раней яна была асабістым лекарам Аляксандра Лукашэнкі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров