У Навагрудку актывісты БХД аблілі помнік Леніну зялёнай фарбай

www.udf.by

Навагрудскія актывісты БХД у гонар чарговай гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі ў ноч з 6 на 7 лістапада аблілі мясцовы помнік Леніну зялёнай фарбай. Злачынцаў затрымалі.

Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі вырашылі адзначыць моладзевыя актывісты БХД у Навагрудку. Як паведміў прэсавай службе БХД, пастар Навагрудскай царквы "Новае пакаленне" Уладзімір Качагур, лідэр мясцовай суполкі маладых хадэкаў Дар’я Бахур разам з Юрыям Казаком ноччу аблілі помнік Леніну зялёнай фарбай. Маладзёнаў амаль адразу ж затрымалі. У іх былі знойдзеныя зялёная фарба і пальчаткі.

- Маштабы і хуткасць аблавы нас здзівілі, бо ні водным словам па тэлефоне аб рыхтуючайся акцыі мы не казалі, - адзначыў пастар.

Маладзёнаў пратрымалі ў пастарунку тры гадзіны і адпусцілі, склаўшы пратакол аб адміністрацыйнай адказнасці. Аднак паводле Юрыя Казака, начальнік аддзела правапарадку Навагрудскай міліцыі Аляксандр Краўчук, які вядзе іхную справу, пагражаў ім крымінальнай адказнасцю.

- Сказаў нам, што на штрафе не спыніцца. Будзе душыць да апошняга, пакуль мы самі не з’едзем з гораду.

Разам з Бахур і Казаком затрымалі яшчэ адную дзяўчыну. У яе знайшлі балончык з фарбай чырвонага колеру, таму "крымінал" ёй не пагражае.

Фотаў зялёнага Леніна актывісты БХД зрабіць не паспелі. Цяпер помнік ацэплены міліцыянтамі.

Нагадаем, што летась актывісты яшчэ адной незарэгістраванай грамадскай арганізацыі "Малады фронт" вельмі ганарыліся тым, штіо публічна павесілі некалькі бюстаў Леніна.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров