Эксперт: Мыты ўзяць і адмяніць

www.udf.by

Сітуацыя, калі ў беларусаў бяруць грошы ў выглядзе мытных пошлін за прывезеныя аўто – ненармальная, бо тыя сродкі па-сутнасці ідуць на падтрымку расійскай аўтамабільнай прамысловасці, - заяўляюць эканамісты перад прыняццем агульнага мытнага тарыфа ў Беларусі, Расіі і Казахстане.

Тым часам афіцыйны Мінск кажа пра стварэнне агульнага аўтарынку з безпошлінай рэалізацыяй тэхнікі на тэрыторыі Мытнага саюзу трох краінаў – Беларусі, Расіі і Казахстану.

Гэта значыць, што аўто расійскай зборкі будуць аднолькава каштаваць, як у Беларусі, так і ў Казахстане. Пра такія спадзяванні журналістам распавёў кіраўнік упраўлення знешнегандлёвай палітыкі МЗС Антон Кудасаў. Пры гэтым ён зазначыў, што ўся транспартная тэхніка, што робіцца на тэрыторыі мытнага саюзу, павінна мець сур’ёзны ўзровень тарыфнай абароны.

А вось пытанне адзінага мытнага тарыфа застаецца адкрытым, а значыць і пагроза, што агульная мыта на аўто будзе падцягнутая да расійскага ўзроўню, што прывядзе да татальнага падаражэння патрыманых іншамарак на беларускім рынку.

Эканаміст Леанід Заіка мяркуе, што ў дадзеным выпадку ўлады ствараюць штучную праблему. "Цяпер пайшло зніжэнне цэнаў і розніца невялікая – набываць новае аўто ў Расіі за 6 480 долараў ці патрыманую нямецкую машыну за 6 тыс., хоць летась яна каштавала 7 300. Было бы ў Беларусі нармальнае кіраўніцтва – не брала бы за ўвоз аўто ні цэнта. Таму што ў нас няма ўласнага аўтазавода. Выходзіць жа, што ў беларускіх грамадзянаў бяруць на мытні 600-1000 даляраў дзеля таго, каб падтрымліваць расійскі аўтапром", - заявіў эксперт.

Алесь Пехціеў

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров