Жыхарам Гарадоцкага раёна загадалі знішчыць свіней

Радыё Свабода

Такім чынам ветэрынарныя службы памежнага з Расіяй Гарадоцкага раёна спадзяюцца прадухіліць пашырэнне небяспечнай хваробы – афрыканскай чумы.

Пакуль што загад аддадзены ў форме рэкамендацыі: ветэрынарныя лекары кажуць, што не будуць хадзіць па дварах ды кантраляваць яго выкананне. І тычыцца ён у прыватнасці работнікаў свінагадоўчых прадпрыемстваў – да прыкладу, буйнога комплекса ў вёсцы Пальмінка.

Калі жывёла была здаровая, то гаспадары могуць ужываць мяса ў ежу, аднак спажываць мяса забітых свіней з любымі сімптомамі захворвання забаронена.

Загад пра знішчэньне свіней у прыватных гаспадарках выкліканы тым, што Гарадоччына мяжуе з Расійскай Федэрацыяй. Праз гэты рэгіён адбывалася транспарціроўка свініны з суседняй дзяржавы, спыненая 4 лістапада ў сувязі з пагаршэннем эпізаатычнай сытуацыі – пашырэннем у Расіі афрыканскай чумы, віруснай хваробы свіней. Чалавек гэтай хваробе не паддатны.

поделиться

Новости по теме

    Галадоўка супраць беспрацоўя

    Малады медык Аляксандр Жыткевіч, які працаваў зубным фельчарам у вёсцы Бычыха Гарадоцкага раёна з сённяшняга дня аб’явіў галадоўку. Пасля звальнення ён ніяк не мог знайсці працу. На сённяшні дзень, як паведаміў Аляксандр, ён галадаў бы ў кожнымподробности

Новости партнёров