Даеш "Наш фармат"!

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Актывісты грамадскай кампаніі "Наш фармат" кампаніі "Наш фармат" не задаволіліся адказам з Міністэрства культуры і патрабуюць ад Савета міністраў абавязаць міністерскіх чыноўнікаў патлумачыць сітуацыю з дыскрымінацыяй беларускай мовы на айчынных радыёстанцыях.

Як стала вядома www.udf.by, актывісты "Нашага фармату" звярталіся ў Міністерства інфармацыі з просьбай патлумачыць крэтэры, паводле якіх вызначаецца паняцце "беларускай музыкі" для FM-эфіру , а таксама выказаць афіцыйную пазіцыю па ўвядзенню квоты на беларускамоўне вяшчанне, але атрымалі фармальную адпіску за подпісам намесніка міністра Анатоля Слабадчука.

- Мы не атрымалі адказаў па-сутнасці, таму вышушаныя звяртацца вышэй, - кажа ініцыятар звароту Міхал Нядзвецкі. Цяпер яны скіравалі ліст у Савет міністраў з просьбай абавязаць Міністерства адказаць на пастаўленыя пытанні.

- У тым выпадку, калі нам не прадаставяць патрэбную інфармацыю, будзем звяртацца ў суд, - распавядае Міхал.

Цяпер "Наш фармат" пачаў збор подпісаў у падтрымку сваіх патрабаванняў па пашырэнню ўжывання беларускай мовы на FM-станцыях.

поделиться

Новости по теме

    Перадрэвалюцыйная сітуацыя ў беларускім FM

    Ініцыятары кампаніі "Наш FарМат" паставілі за мэту карэнным чынам змяніць сітуацыю ў айчыннай FM-прасторы. Актывісты кампаніі звярнуліся ў Міністэрства інфармацыі і ва ўсе рэдакцыі радыёстанцый і збіраюцца сустрэцца з міністрам культуры і намеснікамподробности

Новости партнёров