Светлагорск: перапоўненая бальніца і дэфіцыт у аптэках

regionby.org

Каля 180 шпіталізаваных і двое памерлых – такія сумныя лічбы дэманструе Светлагорскі раён у сувязі з эпідэміяй грыпу і пнеўманіяй.

У цэнтральнай раённай бальніцы шэраг аддзяленняў часткова перапрафіляваныя пад пульманалагічныя. Урачы і медперсанал робяць усё магчымае, аднак у бальніцы ўсяго тры апараты, якія прымяняюць для цяжка хворых на пнеўманію.

Улады не паведамляюць статыстыку па эпідэміі. Насельніцтва, не усведамляючы сапраўдную ступень небяспекі, не робіць належных прафілактычных захадаў. У раённай палікліцыцы вялізныя чэргі ў тэрапеўтычных аддзяленнях, шмат хто сядзіць з насмаркам і кашлем. Але нават тут амаль усе наведвальнікі – без засцерагальных павязак. Няма іх і ў работнікаў крам, банкаў і іншых, хто пастаянна кантактуе з наведвальнікамі і папяровымі грашыма.

– Дык паміж вамі і мною шкло, – гаворыць касір ў абменным пункце на рынку.

Відавочна, работнікі банкаў і крам не папярэджаны, што вірус грыпу перадаецца і праз грошы.

А што ў аптэках? Эпідэмія доўжыцца ўжо некалькі тыдняў, але яны па-ранейшаму не забяспечаны ўсімі неабходнымі прэпаратамі. Ні ў воднай з аптэк не атрымалася знайсці элементарнай аксалінавай мазі. Зусім няма інтэрферону. Супрацьвірусны прэпарат арпетол, які лекары лічаць больш дзейсным за рэмантадзін, маецца толькі для дзяцей, і тое не ва ўсіх аптэках.

– Арпетол паступае ўсяго па пяць-сем пачак і адразу ж раскупаецца, – кажа супрацоўніца цэнтральнай раённай аптэкі.

На пытанне аб тым, ці можна яго купіць дзе-небудзь яшчэ, яна дае зразумець, што гэта малаверагодна. Фармацэўты не скрываюць, што патрэбныя лекі больш рэальна знайсці ў камерцыйных аптэках.

поделиться

Новости по теме

    Лекі па старых цэнах скончыліся

    У аптэках амаль скончыліся запасы лекаў па старых цэнах мінулага года. Новым коштам здзіўляюцца нават самі аптэкары. Першымі скончыліся ды падаражэлі самыя хадавыя прэпараты, якія не ляжаць доўга на паліцах.подробности

Новости партнёров