З якімі пытаннямі прыедзе ў Мінск Назарбаеў?

Радыё Рацыя

На працягу двухдзённага візіту прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Мінск плануецца разглядзець даволі шматлікія пытанні. Паводле аглядальніка Рамана Якаўлеўскага, галоўнымі з іх будуць эканамічныя: удзел казахстанскага капіталу ў беларускай нафтапераапрацоўцы, у прыватнасці набыццё акцый прадпрыемстваў Мазыра і Наваполацка.

Другім момантам стане абмеркаванне Мытнага саюза, падпісанне пагадненняў на гэты конт прымеркавана на 27 лістапада. Аглядальнік адзначае, што пакуль не зусім зразумела, ці будзе ў Мінску з гэтай нагоды прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. У прыватнасці падчас прэсавай канферэнцыі для беларускіх СМІ канкрэтнага адказу на гэты конт не прагучала.

І трэцім момантам перамоваў у Мінску стане таксама пытанне вакол офісу АБСЕ ў Мінску. Справа ў тым, што Казахстан з наступнага году будзе старшыняваць у АБСЕ. Таму даволі складаным і цяжкім пытаннем падчас перамоваў стане сітуацыя вакол Мінскага офісу. Некаторы час таму кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Макей адзначыў, што офіс АБСЕ у Беларусі не патрэбен. Але Астана лічыць зусім па-іншаму. Да таго ж Раман Якаўлеўскі нагадвае пра заяву Назарбаева аб правядзенні ў Астане саміту АБСЕ у наступным годзе, апошні такі саміт праводзіўся каля дзесяці гадоў таму назад у Турцыі. І Лукашэнка, магчыма, таксама будзе намагацца, каб і яго голас гучаў на гэтай пляцоўцы пад назвай АБСЕ.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров