Жах! Заробак механізатара — 1800 рублёў

Радыё Свабода

Нізкія заробкі ў саўгас-камбінаце "Горкі", што на Магілёўшчыне, сталіся прычынай канфлікту працаўнікоў з кіраўніцтвам. Людзі пагражаюць не выйсці на працу, бо лічаць, што з іх заробкаў незаконна вылічваюць грошы. У Горацкім райвыканкаме ведаюць пра канфлікт і сцвярджаюць, што ўсё заробленае цалкам выплачваецца.

У верасні механізатару Аляксандру Шыкаву выплацілі за месяц 1800 рублёў. Пасля пагрозаў звярнуцца ў кантрольныя органы раёна даплацілі яшчэ 300 тысяч.

"Астатнія пяцьсот тысяч мне не выплацілі. Акрамя таго, мяне пазбавілі зерня — за тое, што я на бюлетэні два месяцы сяджу. Цярпець я больш не буду далей. Буду ў суд падаваць. За тысячу васемсот яшчэ яму буду працаваць! Палова трактарыстаў ужо пазвальняліся. Мо чалавек якіх дзесяць засталося. А хто за такія грошы хоча працаваць?"

500 тысяч у механізатара ўтрымалі нібыта за перарасход паліва.

"Дык яны ж лічаць толькі гектары. Перагоны не лічаць. Не лічаць і тое, што па брудзе едзеш альбо па сухім полі. Я паеду на працу, там зараблю трыццаць тысяч, а ў мяне вылічаць шэсцьдзесят за перапал. Я тады адмаўляюся працаваць".

Недаплату ў 300 тысяч кіраўніцтва патлумачыла недасведчанасьцю бухгалтараў.

Не лепшая сытуацыя з заробкамі і ў даярак:

"Самы вялікі заробак у нас — трыста тысяч рублёў. Расцэнкі нам ніхто не падымае. У 2007 годзе ў нас заробак быў па 700-900 тысяч. Мы пісалі ў Магілёў. Нам адтуль адказ прыйшоў, але на ніводнае пытанне канкрэтна не адказалі", — кажа адна з даярак.

Пагаварыць з дырэктарам гаспадаркі Уладзімірам Байгалавым не ўдалося. У прыёмнай паведамілі, што ён на паседжанні ў райвыканкаме. Тое, што людзі адмаўляюцца выходзіць на працу з-за нізкіх заробкаў, сакратарка не пацвердзіла, аднак зазначыла, што незаконна ўтрыманыя грошы пачалі ўжо выплачваць.

У аддзеле эканомікі райвыканкаму прызнаюць факты скаргаў працаўнікоў саўгасу "Горкі".

"Той, хто працуе, той і атрымлівае нармальны заробак. І па паўтара мільёна, і па мільёне. Усякія заробкі ёсьць. А хто не хоча працаваць, то й не атрымлівае", — зазначыў супрацоўнік управы.

Знайсці механізатараў з мільённым заробкам у саўгасе не ўдалося.

Дэпутат Горацкага райсавету Мікалай Еленеў таксама працаваў у гэтым саўгасе. Ён быў перадавіком гаспадаркі. У 2006 годзе яго легкавым аўтамабілем уганароўваў сам Аляксандар Лукашэнка.

Спадар Еленеў заяўляе, што ў гаспадарцы вялікая цякучасць кадраў. Два гады таму ён адным з першых напісаў заяву на звальненне.

"Тут дзяржава ў дзяржаве. Вось зараз мы склалі дакумент, у ім пазначана, што за перыяд працы гэтага дырэктара звольнілася 56 чалавек, якія працавалі тут ад дня заснавання гэтага саўгаса. Засталіся людзі працаваць, якія атрымалі дамкі новыя. Ім няма куды падзецца".

Каб знайсці праўду, людзі пішуць скаргі. Два месяцы таму звярнуліся ў дзяржкантроль. Днямі атрымалі адказ, што факты, выкладзеныя ў скаргах, будуць правярацца да 20 снежня. Пры канцы снежня чакаецца візіт Лукашэнкі ў Горацкі раён.

поделиться

Новости по теме

    Крызіс: адбіраюць заробак, пазбаўляюць працы

    Паводле афіцыйных дадзеных Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у траўні больш як 60 заводаў і фабрык перайшлі на няпоўны працоўны тыдзень. У вымушаных адпачынках зь няпоўнай аплатай — амаль 110 тысяч чалавек. Гэта больш як 3 працэнты ад усіх занятых уподробности

Новости партнёров