"Оля, Лена и Оля" завіталі ў госці да Георгія Дзмітрука

www.udf.by

Тры прадстаўніцы старажытнай прафесіі на справе аказаліся адным маладым чалавекам сярэдняга росту.

Як паведаміў прэс-службе БХД сустаршыня партыі Георгій Дзмітрук, учора ўвечары да яго дадому "забеглі на агеньчык" вядомыя прадстаўніцы старажытнай прафесіі.

Распавядае Георгій Дзмітрук:

"Усё было як у галівудскіх баевіках. Вечарам 02.12.2009 года камера відэаназірання зафіксавала сілуэт маладога чалавека, сярэдняга росту, які пракраўся ў мой двор, паклаў на ганак майго дома белую капэрту і маментальна схаваўся.

Я не паспеў удакладніць у маладога чалавека яго імя і пасаду, але пасля адкрыцця капэрты зразумеў, што гэты малады бягун і ёсць знакаміты пакрыўджаны прадстаўнік старажытнай прафесіі "Оля, Лена и Оля" .... У капэрце былі ліст і аўдыадыск з тым жа паклепніцкім зместам, што днямі быў размешчаны ў інтэрнеце. Ні гарбаткі не выпіў, не грошы не ўзяў ... Неяк нязручна атрымалася"
.

Нагадаем, 1 снежня паклёп і сфальшаваныя аўдыёзапісы супраць сустаршыні БХД Георгія Дзмітрука з’явіліся на адным з форумаў у байнэце, а таксама былі разасланыя большасці інфармацыйных рэсурсаў.

Дзяўчаты, якія падпісаліся як прадстаўніцы "древней профессии Оля, Лена и Оля", абвінавацілі Георгія Дзмітрука ў запазычанасці нібыта за нейкія паслугі.

Георгій Дзмітрук запрасіў "дзяўчынак" на прэс-канферэнцыю БХД, што прайшла 2 снежня, аднак туды, вядома, ніхто не прыйшоў.

"Я разумею, што за ўсім гэтым стаяць сур'ёзныя сілы, якія маюць магчымасць і сродкі займацца такімі фальсіфікацыямі. І гэта не "Оля, Лена и Оля", а даволі сур'ёзныя мужчыны, якія сядзяць у службовых кабінетах", - сказаў Георгій Дзмітрук журналістам.

поделиться

Новости по теме

    Мама Колі знікла?

    Пасады галоўнага лекара ў санаторыі "Беларусь" няма, а ёсць пасада дырэктара, якую займае Георгій Саракашын. Супрацоўніцы Ірыны Сцяпанаўны Абельскай у санаторыі ніколі не было. Гэта пацвердзілі і ў аддзеле кадраў.подробности

Новости партнёров