Саюз пісьменнікаў-фантастаў

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Прадстаўнікі двух пісьменніцкіх саюзаў Беларусі і Расіі заснавалі сумесную арганізацыю, якая паклікана адстайваць ідэалы будаўніцтва саюзнай дзяржавы і ўсяляк прапаганадваць ідэю агульнага братэрства двух народаў. Яе стваральнікі шчыра вераць у паспяховую будучыню Саюза.

Пісаць на тэмы пабудовы агульнай дзяржавы беларусаў і расійцаў цяпер будзе выгодна. Заахвоціць да гэтага бяряцца новая творчая арганізацыя, якая завецца "Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы".

"Мы, як прадстаўнікі корпуса інтэлектуалаў убачылі, што маем невялічкі грэх з прычыны таго, што не прыклалі раней адпаведных высілкаў, каб дапамагчы тым, хто займаецца будаўніцтвам саюзнай дзяржавы", - заявіў абраны сустаршыня новага Саюзу Мікалай Чаргінец і пры гэтым падкрэсліў, што разумее, што пісьменнікі двух краінаў павінны займацца найперш літаратурай.

Цікава, што сваю першую рэзалюцыю з заклікам аб’яднацца ўсіх творцаў двух краінаў "саюзнікі" вырашылі надрукаваць на друкарцы, якая выкарыстоўвалася пры наборы Белавежскіх пагадненняў, калі спыніў сваё існаванне Савецкі Саюз.

Пісьменніцкая арганізацыя будзе мець офісы ў Мінску і Маскве, а фінансаванне яе будзе ажыццяўляцца з сродкаў саюзнай дзяржавы. У планах пісьменнікаў – сумесныя адзначэнні юбілееў, друкаванне кніг і дапамога маладым талентам.

Тыя, хто лепш за ўсіх будзе апяваць саюзную дзяржаву могуць разлічваць на істотнае ўзнагароджанне. Раз на два гады прысуджаецца саюзная прэмія ў галіне літаратуры. Яе памер складае ля 100 000 даляраў. Сёлета адным з намінантаў на яе атрыманне з’яўляецца якраз Мікалай Чаргінец.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров