Цэны на дарагiя iншамаркi падскочылі на 10%

Звязда

Пошлiны на легкавыя iншамаркi пры ўвядзеннi Адзiнага мытнага тарыфу вырастуць з 1 студзеня 2010 для юрыдычных асобаў, але ў чаканнi росту цэнаў на iншамаркi некаторыя прадаўцы ўжываных машын пачалi падымаць цэны на свае аўто ўжо цяпер.

Як паведамiў Павел Карэванаў, прадстаўнiк папулярнага партала для аб’яў па продажы аўтамабiляў, запчастак i iншай тэхнiкi myauto.by, у апошнi час назiраецца некалькi тэндэнцый на рынку аўтамабiляў.

Па‑першае, цэны знiжаюцца на аўтамабiлi з невялiкiм коштам — да 5 тыс. даляраў.
Растлумачыць гэта можна тым, што iх уладальнiкi хочуць ад iх пазбавiцца, каб яшчэ да ўвядзення пошлiн паспець набыць сабе новую iншамарку.

Па‑другое, папаўзлi ўверх цэны на дарагiя аўтамабiлi, якiя былi прыгнаны зусiм нядаўна спецыяльна для продажу.

Іх кошт за апошнiя некалькi месяцаў павялiчыўся прыкладна на 10 %. Павелiчэнне цаны, як лiчыць Павел Карэванаў, справакавана ўзрослым попытам: людзi хочуць набыць новы аўтамабiль менавiта цяпер, бо праз пэўны час набыццё iншамаркi можа наогул стаць немагчымым для сямейнага бюджэту.

Ну, а што датычыцца новых аўтамабiляў, то на iх цэны пакуль не змянiлiся.

поделиться

Новости по теме

    Лекі па старых цэнах скончыліся

    У аптэках амаль скончыліся запасы лекаў па старых цэнах мінулага года. Новым коштам здзіўляюцца нават самі аптэкары. Першымі скончыліся ды падаражэлі самыя хадавыя прэпараты, якія не ляжаць доўга на паліцах.подробности

Новости партнёров