Станіславу Шушкевічу - 75 гадоў

Радыё Свабода

Станіславу Шушкевічу 15 снежня спаўняецца 75 гадоў. Член-карэспандэнт Акадэміі навук, прафесар, першы кіраўнік незалежнай Беларусі атрымлівае пенсію, эквівалентную аднаму еўра, і таму часта адгукаецца на запрашэнні замежных універсітэтаў выступіць з лекцыямі.

У гэтыя дні Шушкевіча запрасіў ўніверсітэт ў Атланце (ЗША), а ў час тэлефанавання ён быў у Фларыдзе.

- Станіслаў Станіслававіч, 75 гадоў – гэта, традыцыйна, час падвядзення жыццёвых вынікаў. Што Вы лічыце сваім галоўным дасягненнем у навуцы, у палітыцы, у асабістым жыцці?

- Галоўнае дасягненне ў навуцы - падрыхтавана даволі шмат вучняў, яны сталі самастойнымі, пайшлі далей і ідуць далей. І я ўжо магу толькі дзівіцца, як ім шчасціць і якія ў іх дасягненні. Я не хачу называць прозвішчы, бо яны працуюць у Беларусі, і не хачу, каб на іх дрэнна адбілася тое, што яны мае вучні. Некалькі вучняў ёсьць у замежжы - працуюць цудоўна, не адчуваюць сябе нейкімі зломкамі.

У палітыцы я, ацэньваючы сённяшні момант, думаю, галоўнае - што я зрабіў усё, каб падпісаць усе дакументы (і яны былі ратыфікаваныя Вярхоўным Саветам) аб вывадзе ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Таму што мой народ, беларускі народ, быў закладнікам. І калі б быў нейкі канфлікт, трэба было б знішчаць увесь мой народ, таму што трэба было б знішчаць Беларусь як сховішча наймагутнейшых ядзерных узбраенняў, і тактычных, і асабліва - стратэгічных. Таму тое, што ядзернае ўзбраенне было выведзенае з тэрыторыі Беларусі, я лічу сваім галоўным дасягненнем.

Пра асабістае жыцьцё... У мяне вялікае дасягненне, што я магу гаварыць з Вамі таму, што вось зараз жонка сядзіць за рулём аўтамабіля. Як бы там ні было, усё ж, у пэўным сэнсе, 33 гады пражыць разам і з вялікай прыемнасцю - гэта добра. А на сённяшні час найбольш ганаруся сваёй унучкай, якая, мне здаецца, ідзе тым самым шляхам, якім ішоў я. Дзякуй Богу, у яе не маё прозвішча і ў яе з-за яго няма складанасцяў. Яна ўжо пераможца некалькіх конкурсаў, яна была прэміраваная паездкай у ЗША, у Польшчу. І мне падабаецца, што ўсе мы, Шушкевічы, і ўсе мае родныя адзін другога цэнім і кантактуем часта. Найвялікшая асалода - гэта быць у асяроддзі сваіх родных.


- Як Вы думаеце адзначыць свой юбілей і дзе?

- Вы ведаеце, я мяркую адзначыць юбілей свой, як гэта ні дзіўна, толькі з жонкай, таму што нам яшчэ не трэба вяртацца ў Атланту, дзе ў мяне ёсць лекцыйныя абавязкі. І таму я дакладна яшчэ не ведаю, але думаю, недзе ў саване, альбо у Касмічным цэнтры імя Кеннэдзі, проста ў нейкай сціпленькай рэстарацыі мы пасядзім і з'ядзім добрае рыбнае блюда і вып’ем бутэльку добрага віна.

поделиться

Новости по теме

    Чаму Лукашэнка загаварыў па-беларуску

    Для таго, каб Лукашэнка ўчора выступіў па-беларуску, нам трэба было пражыць у незалежнай краіне 20 гадоў. За гэты час і сам прэзідэнт прыйшоў да таго, што без беларускай мовы няма беларускай нацыі, аб чым ён заявіў пару месяцаў таму ў пасланніподробности

Новости партнёров