Гарадоцкі актывіст прадае нырку, бо няма на што жыць

Радыё Свабода

Аляксандр Жыткевіч з вёскі Бычыха просіць раённую газету "Гарадоцкі веснік" бясплатна надрукаваць аб'яву пра продаж ныркі: цягам 7-мі месяцаў ён не можа ўладкавацца на працу і не мае сродкаў да існавання.

У працаўладкаванні за сем месяцаў гэтага года спадару Жыткевічу адмовілі 13 арганізацый і ўстановаў. Ён лічыць, што кіраўніцтва раёна распачало супраць яго неабвешчаную вайну пасля яго ўдзелу ў выбарчай кампаніі 2008-га года ў якасці назіральніка.

Гарадоцкі актывіст Леанід Гаравы згадвае, што 23-гадовага зубнога фельчара з вёскі Бычыха яшчэ тады начальства папярэдзіла пра верагодныя негатыўныя наступствы. І неўзабаве маладога спецыяліста асудзілі за нібыта незаконнае атрыманне грошай ад пацыентаў. У траўні гэтага года суд пазбавіў Аляксандра Жыткевіча права займацца прафесыйнай дзейнасцю цягам двух гадоў. Знайсці іншую працу аказалася амаль немагчымым.

У ліпені Аляксандр Жыткевіч разам з яшчэ адным беспрацоўным гарадоцкім актывістам Леанідам Аўтуховым праводзілі пяцідзённую галадоўку, каб звярнуць увагу грамадскасці і ўладаў на свае праблемы. Пасля гэтага Жыткевіча ўзялі на выпрабавальны тэрмін у Гарадоцкі лясгас, аднак сталай працы атрымаць так і не ўдалося: дырэктар адмовіўся прыняць яго нават рознарабочым.

Рашэнне прадаць нырку жыхар Гарадоччыны прыняў таму, што іншых сродкаў да існавання проста не мае - ён сірата, выхоўваўся ў інтэрнаце, а на працу яго не бяруць.

Актывіст руху "За Свабоду!" Леанід Гаравы паведаміў, што абвешчаны збор сродкаў для Аляксандра Жыткевіча. Неабыякавыя землякі ўжо адгукнуліся на зварот і перадалі для яго харчы. Зараз актывісты Руху ствараюць Камітэт падтрымкі Аляксандра Жыткевіча.

поделиться

Новости по теме

    Галадоўка супраць беспрацоўя

    Малады медык Аляксандр Жыткевіч, які працаваў зубным фельчарам у вёсцы Бычыха Гарадоцкага раёна з сённяшняга дня аб’явіў галадоўку. Пасля звальнення ён ніяк не мог знайсці працу. На сённяшні дзень, як паведаміў Аляксандр, ён галадаў бы ў кожнымподробности

Новости партнёров