Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

generation.by

Ніводзін беларус ніколі не станавіўся лаурэатам Нобелеўскай прэміі? Але як мінімум 14 вядомых навукоўцаў і палітыкаў, атрымаўшых гэту прэмію, паходзяць з Беларусі. Сярод іх можна сустрэць такія знаёмыя прозвішчы, як Рабін, Перэс, Сміт. Хто гэтыя людзі, і чаму пакінулі Беларусь?

На беларускай зямлі нарадзілася больш за дзесятак нобелеўскіх лаурэатаў. Сярод іх і палітыкі, і эканамісты, і фізікі. Ніхто з іх не быў беларусам па нацыянальнасці, але большасьць правяла як мінімум дзяцінства на нашых землях, некаторыя нават скончылі тут сярэднія навучальныя ўстановы.

Амаль усе знакамітыя цяпер навукоўцы з'ехалі з краіны ў час альбо пасля кастрычніцкага перавароту, паступілі ў прэстыжныя навучальныя ўстановы ЗША і дамагліся найвышэйшай ступені прызнання ў навуковым свеце.

Пружанскі Big Bang

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Вы што-небудзь чулі пра Вялікі выбух? А фізык Марцін Льюіс Перл, бацькі якога паходзяць з Пружанаў, вельмі нядрэнна ў ім цяміў. Ён нават вынайшаў элементарную часціцу, якая пацвердзіла тэорыю стварэння сусвету праз Вялікі выбух. Адкуль Сусвет насамрэч пайшоў, чалавецтва наўрад ці калі-небудзь даведаецца, але вынаходніцтвы Перла пакінулі хоць нейкую яснасць у гэтым прывабным для мноства пакаленняў навукоўцаў пытанні.

Бацька ВУПа

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Лаурэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Сымон Каваль (Сміт) паходзіць з Пінску, хаця ў большасці вядомых энцыклапедый і даведнікаў сцвярджаецца, што ён у 1901 годзе нарадзіўся ў Харкаве. Але газета "Пінскі веснік" "раскапала" сапраўдныя карані вядомага эканаміста, сына гандляра мяхамі Абрама Каваля і яго жонкі Паліны, у дзявоцтве Фрыдман. У 1922 годзе Сымон атрымаў польскае грамадзянства і з'ехаў у ЗША. Ужо праз 4 гады ён атрымаў ступень доктара філасофіі і пачаў працаваць у Гарвардзе. Менавіта ён прыдумаў тэрмін "валавы ўнутраны прадукт". Цяпер у гонар Каваля названая пінская агульнаадукацыйная школа "Бэйс-Агарон", а па яго працах змаганню з крызісам вучацца рэфарматары Паўднёвай Амерыкі.

Наш чалавек у Санта-Барбары

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Алан Хігер (Віцебск) атрымаў прэмію за адкрыццё і развіццё тэорыі электраправодзячых палімераў, доўгі час працаваў у Санта-Барбары. Нарадзіўся ён ужо ў ЗША, але бацькі прыехалі з Віцебска.

Дэпутат з Нямігі

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Жарэс Алфёраў (Віцебск) бадай самы вядомы ў Беларусі лаурэат. Дзякуючы яго вынаходніцтвам працуюць фары аўтамабіляў, светлафоры, нават абсталяванне гіпермаркетаў, не кажучы ўжо пра такія банальныя рэчы, як мабільнік і CD-ROM’ы. Акадэмік нарадзіўся ў Віцебску, а пасля вайны скончыў 42-ую школу Мінска. Паступіў у піцерскі універсітэт, дзе й застаўся. Шмат разоў абіраўся ў ніжэйшую палату парламента Расіі.

Зэльва — Кембрыдж

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Прэмію па хіміі атрымаў у 1982 годзе Аарон Клуг (Зэльва). Цікава, што, напрыклад, Вікіпедыя сцвярджае, што яго месца нараджэння — загадкавая літоўская "Жэльва". Ужо праз два гады ён разам з бацькам пераехаў у Паўднёвую Афрыку. Навуковыя ступені Клуг атрымаў у знакамітым Трыніці каледжы. Зараз навукоўца жыве ў Вялікабрытаніі.

Зачараваны кваркамі

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Паходжанне бацькоў фізіка Шэлдана Лі Глэшоў пакрытае смугой, але дакладна вядома, што яго бацькі былі аднекуль з беларускіх земляў. У 1979 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы за даследаванне элементарных часціцаў. Ён увёў ва ўжытак чацвёрты, "зачараваны" тып часціцаў, якія завуць кваркамі.

Падпольшчык і міратворац

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Прэм’ер-міністр Ізраіля, ураджэнец Брэста Менахем Бегін атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за 31 год да таго, як яна дасталася Бараку Абаме. У Брэсце ён скончыў школу, пасля гімназію, паступіў у Варшаўскі універсітэт. Лёс зрабіў з яго падпольшчыка ў Палестыне, а ў пачатку 70-х ён прыходзіць да ўлады ў нядаўна скончыўшым шасцідзённую вайну Ізраілі. Былы падпольшчык напераменку становіцца то міратворцам, то галоўнакамандуючым. Прэмію ён атрымаў у 1978 годзе за мірнае пагадненне з Егіптам.

Сямён Перскi — прэзідэнт Ізраіля

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Цяпер Шымон Перэс прэзідэнт Ізраіля і найстарэйшы палітык гэтай краіны — за 65 гадоў ён паспеў тры разы заняць крэсла прэм’ера, а нядаўна быў абраны прэзідэнтам. 15 гадоў таму ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за ўдзел у мірных перамовах з палестынцамі. Сямён Перскi (такім было імя і прозвішча Шымона Перэса да эміграцыі ў Палестыну) наведваў сваю радзіму — вёску Вiшнева ў Валожынскім раёне — чатыры разы. Кажуць, лёгка знайшоў месца, дзе стаяла яго хата і калодзеж, што калісьці выкапаў дзед. Але сваякоў прэзідэнта ў вёсцы больш няма — амаль усё габрэйскае насельніцтва было знішчанае ў 1942 годзе.

Міратворца з магілёўскімі каранямі

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Іцхак Рабін нарадзіўся ў Іерусаліме ў сям’і ўкраінскага габрэя Няіма Рубіцова і яго жонкі Розы, якая паходзіць з Магілёва. А прэмію ён атрымаў разам з Сямёнам Перскім, таксама за намаганні па ўсталяванні міру на Бліжнім Усходзе. Такі вось мір на двух беларусаў (тады лідэр палестынцаў Ясер Арафат таксама падзяліў прэмію, але як мінімум на палову яна была беларуская). Пасля яго забойства ў час мітынгу ў Тэль-Авіве плошча, дзе адбылася трагедыя, была названая ў гонар аднаго з самых паважаных лідэраў Ізраіля. Біл Клінтан казаў пра яго, што калі б Іцхак Рабін не быў бы забіты, Ізраіль жыў бы зараз у міры са сваімі суседзямі.

Вынаходнік нейтрына

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Фрэдэрык Райнес адзінаццаць гадоў таму атрымаў Нобелеўскую прэмію за вынаходніцтва такой істотнай для ядзернай фізікі часціцы, як нейтрын. Бацькі Фрэдэрыка так ці інакш паходзілі з беларускіх земляў. Даследчыкі яшчэ спрачаюцца, быў іх радзімай Беласток альбо Пінск.

Лінейны праграміст

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Леанід Кантаровіч — адзін з нешматлікіх нобелеўскіх лаурэатаў, якія паходзяць з Беларусі і працавалі ў Савецкім Саюзе. Бацькі навукоўца паходзяць з Мінска і Панямоння. Хаця і атрымаў ён прэмію па эканоміцы, па адукацыі быў матэматыкам. Кантаровіч быў адным са стваральнікаў лінейнага праграмавання — рэчы, без якой неймаверна ўявіць планаванне сучасных вытворчых працэсаў. Цяпер яго распрацоўкі ведае кожны студэнт профільных спецыяльнасцяў.

Фізік-эксперыментатар

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Джэром Айзек Фрыдман дапамог здзейсьніць прарыў у разуменні матэрыі, бо здзейсніў піянерскія даследаванні глыбоканяпругкага рассейваньня электронаў, што пацвердзіла існаванне кваркаў.

Тэрмадынаміка і Брусэль

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Яшчэ да пераезду ў Маскву, а пасля ў Брусэль Ілля Прыгожын паспеў скончыць магілёўскую рэальную вучэльню. Атрымаў прэмію за працы па тэрмадынаміцы. Няхай вас не засмучае яго славянскае імя: бацьку фізіка звалі Рувімам, а прозвішча маці было Віхман.

Геній пры жыцці

Нобелеўскія лаурэаты з Беларусі

Рычарда Фейнмана ўжо пры жыцці называлі геніем. Удзельнік праекта Манхэтан (распрацоўка першай ядзернай бомбы), фізік паходзіць з беларускіх губерняў. Яго інтарэсы не абмяжоўваліся фізікай: ён займаўся расшыфроўкай іерогліфаў Майя, вывучэннем музыкі і нават напісаў дзве кнігі, па матывах якіх быў зняты фільм. У ЗША праходзілі маршы памяці Рычарда Фейнмана.

Самыя "нобелеўскія гарады" – Магілёў і Віцебск, адтуль паходзіць найбольшая колькасць Нобелеўскіх лаурэатаў – ураджэнцаў Беларусі.

Спіс "нашых" лаурэатаў увесь час папаўняецца. Можа быць, у ім калі-небудзь апынецца і грамадзянін Беларусі. Але пакуль больш верагодным выглядае іншы варыянт: пакуль 40 адсоткаў насельніцтва Беларусі хочуць выехаць за мяжу, варта чакаць толькі з'яўленьня ў спісах лаурэатаў людзей, змененыя на амерыканскі манер прозвішчы якіх аддалена будуць нагадваць аб іх повязі з Беларуссю.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!