Харваты лічаць беларусаў найлепшымі музыкамі ў свеце (відэа)

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Харвацкі музычны партал terapija.net падвёў вынікі году. Прыемная нечаканасць - у намінацыі "Найлепшы замежны альбом" перамагла беларуская каманда Port Mone, што апярэдзіла і Sonic Youth, і Muse з Sepultura. Сімпатыі харватаў заваявала дэбютная кружэлка гурта DiP, якая пабачыла свет у кастрычніку на расійскім лэйбле "Геометрия".

Інструментальнае трыо Port Mone за чатыры гады існавання атрымала нямала кампліментаў. І абсалютна заслужана, бо стварае музыку надзвычайнай вытанчанасці, праўда, не надта запатрабаваную ў Беларусі. Іх палюбілі ва Украіне, па якой музыкі праехаліся з турам, іх альбом пабачыў свет на расійскім лэйбле "Геометрия", у расійскай версіі Rolling Stone іх назвалі "беларускімі прыхільнікамі акустычнага эмбіента" і ўрэшце, харвацкі музычны партал не толькі паставіў іх працу "DiP" у лік галоўных здабыткаў сусветнай музыкі ў 2009 годзе, але і назваў яе найлепшай.

У рэцэнзіі на гэты альбом харвацкі журналіст Хорві Тэхач зазначае: "Port Mone уяўляе абсалютна новую з’яву, якую цяжка ўціснуць у межы хоць якіх стылістычных формаў. Гэтыя музыкі ствараюць выдатныя інструментальныя кампазіцыі на падставе ўсёй палітры сучаснай музыкі – ад класікі да рока ды эмбіента, ад эксперыментальнай да папулярнай. Пры дапамозе ўсяго трох інструментаў гурт здолеў выявіць сутнасць усёй шматстайнай музычнай культуры ў зусім новай стылістычнай форме".

поделиться

Новости по теме

    Experty.by назавуць лепшыя альбомы

    Прэмія праходзіць ужо ў трэці раз. У 2009 годзе лепшым альбомам па версіі штатных экспертаў і вялікага журы быў названы дыск The Toobes "Hello". "Прыз замежных экспертаў" атрымаў альбом Port Mone "Dip", "Прыз народных экспертаў" - "ViaVanilla" гуртаподробности

Новости партнёров