Рада БНР заклікала падтрымаць Сяргея Каваленку, які вывесіў сцяг у Віцебску

"Еўрарадыё"

Рада БНР выступіла з патрабаваннем неадкладна вызваліць Сяргея Каваленку, якога затрымалі ў Віцебску за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга.

"Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае захапленне смелым учынкам беларускіх патрыётаў, якія 7 студзеня ўзнялі на каляднай ёлцы ў Віцебску (самай высокай у Беларусі) бел-чырвона-белы сцяг, і патрабуе неадкладнага вызвалення арыштаванага за гэта актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі", — гаворыцца ў заяве, якую перадае Радыё "Свабода".

Рада лічыць сваім абавязкам звярнуць увагу кіраўнікоў дэмакратычных краінаў і міжнародных арганізацыяў на сітуацыю вакол Сяргея Каваленкі і яго паплечнікаў.

Рада БНР уважае, што салідарнасць з віцебскімі патрыётамі ў гэтыя дні павінна быць найпершай справай для праваабарончых арганізацыяў, а таксама для ўсіх тых палітычных партыяў і рухаў Беларусі, якія дэкларуюць адданасць нацыянальным каштоўнасцям.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров