"Рок-Каранацыя" ад назвы не адмаўляецца

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Нягледзячы на леташнія заявы пра тое, што цырымонія пройдзе пад такой назвай у апошні раз, яе арганізатары вырашылі захаваць свой брэнд. 14-ая па ліку "Рок-Каранацыя" пройдзе 4 сакавіка. Упершыню яе правядуць не ў канцэртнай зале, а ў клубе.

Як заяўляюць арганізатары цырымоніі Юрый Цыбін і Павел Кашырын, сёлета цырымонію ўзнагароджання вырашана правесці ў альтэрнатыўным фармаце – у клубе, каб слухачы атрымалі магчымасць патанчыць. Для гэтых мэтаў абраны мінскі клуб "Рэактар". Разглядаўся іншы варыянт – правесці музычную ўрачыстасць у Тэатры оперы і балета, але з гэтай задумы нічога не выйшла.

Да ўсяго, нягледзячы на заўпэўніванні перад цырымоніяй у 2009 годзе, калі было заяўлена, што ў будучыні ў назве застанецца толькі слова "Каранацыя", брэнд вырашана пакінуць. "Рок-Каранацыя" пройдзе ў Мінску 3 сакавіка. Па традыцыі, будуць названыя найлепшы альбом года, песня года, кліп года, пераможца ў намінацыі "Традыцыі і сучаснасць", рок-князёўна і ўладальнік Рок-Кароны – галоўны беларускі гурт году. Плануецца таксама ўвесці некалькі абсалютна новых намінацый.

Летась галоўную рок-карону атрымаў гурт "Ляпіс Трубяцкой", які і цяпер сярод галоўных прэтэндэнтаў на ўзнагароду.

поделиться

Новости по теме

    На "Рок-карону" прэтэндуюць тры гурты

    Арганізатары цырымоніі "Рок-Каранацыя" абвесцілі прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі "Гурт года". У спісе – тры гурты. На думку заснавальнікаў цырымоніі, менавіта гэтыя музыкі дасягнулі найбольшых поспехаў у 2009 годзе.подробности

Новости партнёров