У Беларусь спазняюцца 12 міжнародных цягнікоў

"Еўрарадыё"

У сувязі cа складанымі ўмовамі надвор’я міжнародныя цягнікі ўсё яшчэ прыходзяць у нашу краіну са спазненнямі. Праўда апошнім часам сітуацыя крыху паправілася, паведамілі Еўрарадыё ў Аддзеле арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі.

Супрацоўнік Аддзела: "Заходнюю Еўропу замяло, таму ўсе цягнікі, якія адтуль ідуць, спазняюцца. Па рознаму, ад 3 да 9 гадзін. Але гэта было ў першыя дні, зараз ужо менш".

А вось на расклад руху унутраных беларускіх цягнікоў снег ніяк не паўплываў. У Аддзеле арганізацыі пасажырскіх перавозак кажуць, што змяніць іх расклад руху могуць толькі спазненні міжнародных цягнікоў.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров