Кацярына Пытлева: Крыўдна, але гэта неабходнасць

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Тэлевядучая Кацярына Пытлева пракаментавала змену фармату і назву "Першага музычнага тэлеканала", які адмовіўся ад музычных праграм і зрабіў стаўку на расійскія тэлесерыялы. З 21 студзеня "Першы музычны" будзе звацца "ВТВ" – "Ваше телевидение".

На думку экс-віджэя "Першага музычнага", якая працавала на тэлеканале сем год, змена эфірнай палітыкі – аб’ектыўная дадзенасць.

- Было крыўдна, калі згарнулі ўнікальныя музычныя праграмы, якія выходзілі на канале. Падобнага больш ніхто не рабіў. Калі канал толькі пачынаў вяшчанне, ніхто не думаў, што ўсё прыйдзе да такога фармату, але гэта бізнес і стаўка на музыку сябе не апраўдала.

Цяпер на "Першым музычным" няма ніводнай музычнай праграмы, у сувязі з гэтым кіраўніцтва кампаніі вырашыла змяніць назву канала. Спадзеў – на істотнае пашырэнне аўдыторыі ў сувязі з трансляцыяй серыялаў, мультфільмаў і мастацкіх фільмаў. Кажуць, што з пераходам да новага фармату аўдыторыя канала сапраўды павялічылася – недзе ў тры разы. "Першы музычны" будзе звацца "ВТВ" ("Ваше телевидение").

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров