Жыхары прыватнага сектару бароняць свае дамы

www.udf.by

Паводле планаў па забудове Мінска ў бліжэйшы час буддзе ліквідаваны шэраг раёнаў, дзе месцяцца прыватныя дамы. Недзе каля пяці тысячаў сем’яў цяпер знаходзяцца ў поўнай невядомасці – на іх пытанні ў чыноўнікаў няма адказу.

"Мы неаднойчы ўжо запытваліся ў чыноўнікаў, што нас чакае, але яны маўчаць. Кажуць, што прыйдзе інвестар і вырашыць з намі пытанне", - кажа Леанід Тушынскі, адзін з жыхароў мінскага Сельгаспасёлка.

На абарону жыхароў такіх раёнаў сталі грамадскія дзеячы. Інстытут дзяржаўнасці і дэмакратыі і Партыя БНФ зладзілі сустрэчу з удзелам экспертаў, каб абмеркаваць гэтую праблему. Намаганнямі грамадскасці ўжо ўдалося адстаяць некалькі будынкаў, але спыніць працэс вельмі цяжка, прызнаюць удзельнікі сустрэчы.

Сярод галоўных прычынаў тут называюць найперш боязь людзей адстайваць свае правы. "Праблемы прыватнага сектару наўпрост звязаныя са здольнасцю жыхароў аб’ядноўвацца і рашуча выступаць за саміх сябе. Толькі пры самаарганізацыі можна адстаяць сваё права на зямлю", - кажа палітык Вянцук Вячорка і прыводзіць прыклад Дзяніса Васкабовіча, жыхара прыватнага дому на праспекце Дзяржынскага, які працягвае адстойваць сваё права на ўласнасць і дабіўся прыёма ў кіраўніцтве Мінгарвыканкама.

"На жаль, мы назіраем, што далёка не ўсе зацікаўленыя ў адстойванні сваіх правоў, бо ў такім выпадку трэба кідаць выклік усёй бюракратычнай дзяржаўнай махіне, але мы бачым на сотнях прыкладаў, што людзі гартуюцца. І заклікаем усіх астатніх да самаарганізацыі", - кажа Алесь Стральцоў з Інстытута дзяржаўнасці і дэмакратыі.

Жыхар Сельгаспасёлка Леанід Тушынскі агучыў сваю думку і меркаванне суседзяў – яны пакінуць сваё жытло толькі калі ім прадаставяць рэальную кампенсацыю, каб пабудаваць аналагічны дом у іншым месцы.

поделиться

Новости по теме

    Непакорнае "Уручча"

    "Уручча-2" стала сімвалам непакорнасці, бунтарнасці, змагання людзей за свае правы. Пратэсты жыхароў нават сталі інтэрнэт-мемам: "Уручча мітынгуэ!"подробности

Новости партнёров