Вольскі стане барменам

www.udf.by

Лявон Вольскі досыць нечаканым чынам вырашыў прадставіць гледачам свае новыя праекты. У адной з мінскіх кавярняў падчас дэманстрацыі навагодняй казкі "Аднойчы ў Барахляндыі" музыкант будзе разліваць піва.

Лідэр N.R.M. і "Крамбамбулі" патрэніраваўся ў якасці бармена на прэзентацыі сваіх праектаў для журналістаў.

Пасля ўдалага эксперыменту музыкант вырашыў наліць уласна сваім прыхільнікам. Пры гэтым Лявон з усмешкай зазначае, што спадзяецца яшчэ падзарабіць на чаявых - каб паставіць у сябе на вёсцы новы плот.

Праўда, прадусарская каманда Вольскага вырашыла трохі абмежаваць яго ў смеласці. У мэтах бяспекі музыканта было вырашана ўвесці папярэдні запіс у кавярню, а таксама ўстанавіць суму мінімальнай замовы – 20 000 руб. (гэтулькі будзе каштаваць келіх піва і талерка з закускаю). Прымаць ахвочых музыкант будзе ў нядзелю, 7 лютага ў два заходы – у 15.00 і 18.00. Запісацца можна па тэлефоне (017) 294 51 24

Відаць, каб пацвердзіць на справе сваю гатоўнасць да збліжэння з народам, Вольскі вырашыў выкласці ў вольны доступ новую песню N.R.M., першую ад часоў альбому "06". Яна завецца "Палітыка-паралітыка".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров