Раненый полковник против милиции. История одной фотографии


Раненый полковник против милиции. История одной фотографии

Этого окровавленного человека с шествия "Чарнобыльскі шлях-1996" показали ведущие СМИ мира. Спустя 17 лет полковник в отставке Иосиф Антонович Шор рассказал "Салідарнасці", как попал в переделку.

Весна 1996 года выдалась горячей для политической жизни страны. Многотысячные шествия и митинги состоялись в годовщину провозглашения независимости БНР и 2 апреля, когда общественность вышла выразить протест против подписания договора о создании Сообщества России и Беларуси.

Кульминацией протестов против возможной сдачи независимости и политической линии Александра Лукашенко стал "Чарнобыльскі шлях", в котором участвовало около 50 тысяч человек.

Одним из участников этих акций был полковник инженерных войск в отставке Иосиф Антонович Шор. Спустя 17 лет он рассказал "Салідарнасці" свою историю.

Раненый полковник против милиции. История одной фотографии

Иосиф Шор с окровавленной рубашкой. Фото Георгия Лихтаровича, vytoki.net


– Нарадзіўся я ў Шчучынскім раёне. Служыў у паветрана-дэсантных войсках, затым у інжынерных войсках. У 1987 годзе вярнуўся з Далекага Усходу ў Беларусь – у Мінск.

Тут якраз пачалося ажыўленне. Я кінуўся купляць і чытаць кнігі – нічога ж пра гісторыю не ведаў. Пачаў хадзіць на мітынгі, ні аднаго не прапускаў. Уступіў у "Беларускае згуртаванне вайскоўцаў", прыняў прысягу на вернасць Беларусі падчас урачыстай цырымоніі на плошчы Незалежнасці. У 1993-м на марш па праспекце Скарыны вывеў чалавек 50 са сваёй суполкі ў Серабранцы.

На момант вясны 1996 года я ўжо некалькі год як звольніўся з войска і працаваў у выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя" загадчыкам гаспадаркі. Хадзіў на Дзень Волі і на акцыю 2 красавіка. Прыйшоў і на "Чарнобыльскі шлях". А як не пойдзеш – выйшаў з працы ля Акадэміі навук і адразу трапіў на збор маніфестантаў.

Як пачалося шэсце па праспекце Скарыны, я рухаўся па правым баку і назіраў за ім. Напрыканцы плошчы Якуба Коласа міліцыя перакрыла праспект, выставіла кардон. Хлопцы перакулілі машыны ДАІ.

Я неяк абышоў кардон і апынуўся на другім баку. І тут гляджу: міліцыянер у касцы нападае на жанчыну з бел-чырвона-белым сцягам. Узяў яе за каўнер. Я вырашыў заступіцца. Быў жа тады амаль на 20 год маладзейшы (сёння Іосіфу Антонавічу 66 год. – Р.Г.).
Узяліся мы з міліцыянерам за грудкі. Гляджу: на дапамогу таварышу спяшаецца яшчэ адзін. Я адпіхнуў свайго суперніка і пабег у бок плошчы Перамогі. Але той другі мяне дагнаў і як даў дубінай па патыліцы...

Я адразу і не зразумеў, якой моцы быў удар. Ужо як падышоў да трамвайнай лініі ля "Вячэрняга Мінска", мне ля галавы цёпла стала. Падымаю правую руку – ёлкі-палкі, у мяне крывішча цячэ! Падбеглі жанчыны, кажуць: давай перавяжам. Ну, давайце.

Тым часам шэсце на плошчы Якуба Коласа прарвала кардон. Міліцыя выставіла наступны заслон на праспекце за цыркам на перыкрыжаванні з вуліцай Янкі Купалы.

Я тады падумаў: "Ах так, калі галаву разбілі, я маўчаць не буду!". Зняў кашулю, падышоў да іх і стаў казаць: "Што ж вы робіце?!! Я палкоўнік у адстаўцы!!!". А што яны мне адкажуць – глядзяць, як бараны. У гэты момант фатографы мяне і знялі.

Пасля шэсце завярнула на вуліцу Янкі Купалы і дайшло да Палаца спорту. Там на мітынгу мне стала дрэнна. Дапамаглі хлопцы з Фронта (я не быў сябрам БНФ, але ведаў усіх там). На машыне яны завезлі плакаты і іншую атрыбутыку да ўправы БНФ, а затым і мяне дадому. Галаву зашываць у бальніцу я не пайшоў.

Пасля "Чарнобыльскага шляха" пачаліся арышты. Праз некалькі дзён я зайшоў ва ўправу БНФ папытацца пра навіны, а там якраз адбываўся ператрус. Следчы па асабліва важных справах Уладзімір Чумачэнка пабачыў мяне: "А-а-а, дык гэта ты па ўсіх тэлевізійных каналах прайшоўся! Ты, напэўна, спецыяльна сваю кашулю пафарбаваў!" Выпісаў мне позву ў пракуратуру на 1 мая.

Я прыйшоў, ён паглядзеў маю галаву, упэўніўся, што яна сапраўды разбітая. Спытаў: "Будзем узбуджаць крымінальную справу за збіццё?" Я адмовіўся, не хацелася вазіцца.

Акрываўленыя пінжак і майку я памыў, а кашулю пакінуў як ёсць. Захоўваю яе дагэтуль некранутай.

Раненый полковник против милиции. История одной фотографии

Калі мяне не будзе, дзеці і ўнукі будуць бачыць, што бацька стаяў за Беларусь. Мяне не назавеш нацыяналістам, сам я паляк. Але Беларусь – гэта мая зямля, усе мае продкі тут пахаваныя.

На мітынгі хаджу дагэтуль. Быў і на Плошчы 19 снежня 2010 года. Мне як ваеннаму цікава, як дзейнічае міліцыя. Звычайна загадзя абыходжу іх пазіцыі, многіх ведаю ў твар. Аднаму, што маскіруецца, нядаўна сказаў: "О, старэеш ты". Ён мяне не пазнаў.
На гэты "Чарнобыльскі шлях" таксама абавязкова пайду.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров