Саламяная камасутра ад Dranik Style

generation.by

Група крэатараў з беларускай рэкламнай сферы, вядомая па беларускай пародыі на Gangnam Style, выклала сёння ў Сеціва новае сцёбнае відэа.

Беларусь – вялікая краіна з багатай гісторыяй, але, нажаль, пакуль з маленькім насельнiцтвам. Мы файныя, мы клёвыя, нас павінна быць больш! Беларусі не хапае яшчэ болей выдатных спартоўцаў, таленавітых мастакоў і рэжысёраў, вучоных ды нават рэкламістаў.

На хвалі велізарнага патрыятызму, перамог на лядовых пляцоўках Чэмпіянату Света па хакеi, «Dranik Style» прэзентаваў новую грамадзянскую ініцыятыву. Зараз за нацыянальную зборную заўзее толькі 10 мільёнаў, а што будзе калі стане 70?

Дапаможам разам! І тады, нас заўважаць у свеце, Еўрабачанне, Алімпіяда, Оскар – ўсё будзе нашым!

Кахайцеся па-беларуску.


Новости по теме

Новости других СМИ